Масіра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Масіра
Masirah be.png
20°22′00″ пн. ш. 58°46′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
КраінаFlag of Oman.svg Аман
Масіра (Аман)
Масіра
Масіра
Плошча649 км²
Насельніцтва 14 825 чал.
Шчыльнасць насельніцтва22,843 чал./км²
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Commons-logo.svg Масіра на Вікісховішчы

Масі́ра (араб. مصيرة‎‎) — востраў у Аравійскім моры каля ўзбярэжжа Амана. Плошча сушы - 649 км². Насельніцтва (2014 г.) - 14825 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Масіра месціцца на захадзе Аравійскага мора ў 14,2 км ад Аравійскага паўвострава, у 331 км на поўдзень ад Маската, сталіцы Амана. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 65,5 км. Найбольшая шырыня — 16,55 км.

Масіра фактычна з'яўляецца працягам суседніх раёнаў Аравійскага паўвострава. Паверхня пагорыстая, асабліва ва ўсходняй частцы. Найвышэйшы пункт — гара Мадруб — дасягае 256 м над узроўнем акіяна. Паўночны ўсход заняты камяністым плато. На захадзе вылучаюцца невялікія прыбярэжныя даліны. Берагі пясчаныя або камяністыя. На Масіры няма сталых вадацёкаў. Аднак улетку, калі мусоны прыносяць цёплыя дажджы, утвараюцца часовыя рэкі. На востраве здабываюць медзь.

Клімат трапічны спякотны. Самы цёплы месяц — май, калі сярэдняя тэмпература дасягае +35,4°C. Востраў знаходзіцца ў зоне актыўнасці разбуральных трапічных цыклонаў.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Для вострава Масіра характэрны пустынныя, паўпустынныя і саванныя ландшафты. Флора і фаўна сушы бедныя. Аднак пляжы Масіры — важнае месца для размнажэння марскіх чарапах. Каля вострава сустракаюцца каралавыя рыфы з багатай марской фаўнай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Масіра быў населены каля 4 тысяч гадоў таму і доўгі час з'ўляўся важным месцам для здабычы медзі. Мяркуецца, што старажытныя грэкі ведалі яго пад назвай Серапіс. Паміж 324 г. да н. э. і 321 г. да н. э. яго наведваў Неарх. Некаторы час ён з'яўляўся транзітным пунктам для гандлю паміж Індыяй і Рыімскай імперыяй. Яго жыхароў апісвалі як рыбакоў і лаўцоў чарапах. Сярэднявечны вандроўнік Ібн Батута паведамляў пра Масіру як пра буйны востраў, дзе жыхары ядуць толькі рыбу.

У 1933 г. са згоды султана Маската брытанцы пабудавалі на поўначы вострава невялікую ваенную базу для дазапраўкі гідрасамалётаў. Яна мела важнае значэнне ў гады II Сусветнай вайны, паколькі дазваляла сачыць за падлодкамі, якія маглі пагражаць караблям, што ішлі з Персідскага заліва. У 1942 г. адбылася сутычка паміж брытанскімі ваеннымі і мясцовымі правадырамі, якая скончылася на карысць брытанцаў. У 1977 г. база была перададзена ў маёмасць аманскім ВПС. Ёй таксама карыстаюцца амерыканскія ваенныя.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва вострава Масіра традыцыйна займаецца рыбалоўствам, здабычай медзі і прыбярэжным гандлем. Пасля II Сусветнай вайны найбольш важнае значэнне для эканомікі вострава атрымала абслугоўванне ваеннай базы, што месціцца ў паўночнай частцы. У апошнія дзесяцігоддзі паступова развіваецца турызм.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]