Віцень

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віцень
Віцень
Віцень, гравюра з хронікі А. Гваньіні (1578)
Вялікі князь літоўскі
1295 — 1316
Папярэднік: Будзівід
Пераемнік: Гедзімін
 
Нараджэнне: XIII стагоддзе
Смерць: 1316(1316)
Род: Гедзімінавічы
Бацька: Будзівід[1].

Віцень (літ.: Vytenis; ? — 1315/1316) — вялікі князь літоўскі (каля 12941315/1316). Заняў велікакняжацкі сталец па смерці свайго бацькі Будзівіда (Путувера)[1].

Паходжанне і сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Звесткі пра паходжанне Віценя даволі супярэчлівыя[2]. Упершыню Віцень выступае на старонках «Chronicon Terrae Prussiae» Пятра з Дусбурга — летапісца Тэўтонскага ордэна. Паводле гэтай хронікі Віцень быў сынам вялікага князя Путувера, якога атаясамліваюць з Будзівідам[3]. Упершыню ён з'яўляецца ў 1291 годзе, тады літоўскі князь Путувер (ці Пукувер, Лютувер) пасылае свайго сына Віценя ў паход на Куявію. Хутка затым, каля 1294 года, апошні дзейнічае ўжо як вярхоўны ўладар Літвы.

Каля сяр. XV ст. ў Польшчы з'явілася легенда, быццам Віцень быў не княжацкага роду, а баярын з Эйраголы ў Жамойці, служыў канюшым князя Трайдзена і атрымаў уладу пасля смерці апошняга з-за таго, што законныя наследнікі (пляменнікі Трайдзена) былі непаўналетнімі. Паводле іншай (літоўскай) версіі Віцень паходзіў са старажытнага роду Калюмнаў, заснавальнік якога прыбыў з Рыма разам з Палямонам. Віцень па гэтай версіі быў маршалкам (найвышэйшай прыдворнай асобай) Трайдзена і ўладу атрымаў паводле завяшчання апошняга. Яшчэ адна (маскоўская) версія лічыла яго нашчадкам смаленскіх ці полацкіх князёў. У рамках гэтай версіі Віцень часам лічыўся і сынам Трайдзена, а рускае паходжанне прыпісвалася ўсім князям, пачынаючы з Міндоўга. Беларускі гісторык Вячаслаў Насевіч выказаў гіпотэзу пра магчымае яцвяжскае паходжанне Трайдзена і яго наступнікаў[4].

Братамі Віценя былі Гедзімін[5][6][7], хоць некаторыя пазнейшыя крыніцы лічаць яго сынам Віценя, а таксама Воін[7] і, магчыма, Фёдар(руск.) бел..

Вайна з Тэўтонскім ордэнам[правіць | правіць зыходнік]

Уяўны партрэт князя Віценя (1709)

У часы княжання Віценя галоўную небяспеку для Літвы ўяўляў Тэўтонскі ордэн. Пруска-літоўскія землі зрабіліся галоўнай арэнай яго дзейнасці пасля таго, як на Блізкім Усходзе крыжацкі рух канчаткова захлынуўся. Для тэўтонцаў апраўданнем іх далейшага існавання заставалася неабходнасць хрышчэння апошніх паганскіх народаў у Еўропе — жамойтаў і літоўцаў. Віцень вёў жорсткую барацьбу з Тэўтонскім ордэнам. Арганізоўваў адпор націску Ордэна на ВКЛ. Сутыкненні адбываліся амаль штогод з пераменным поспехам. Пад кіраўніцтвам Віценя адбыліся ваенныя паходы на тэрыторыю Тэўтонскага ордэна.

Упершыню ўспамінаецца пад 1291 годам, калі Будзівід паслаў Віценя з вялікім войскам супраць палякаў да Брэста-Куяўскага[8]. У 1294 годзе Віцень, ужо вялікі князь, ваяваў Ленчыцкую зямлю і задушыў паўстанне ў Жамойці, дзе мясцовая знаць схілялася да саюзу з Тэўтонскім ордэнам[7]. У 1295 годзе напаў на Малую Польшчу.

У 1311 годзе Віцень пацярпеў паразу ў бітве каля вёскі Ваплаўкен паблізу замка Растэнбург(руск.) бел. (ням.: Rastenburg) ад комтура ордэна Генрыха фон Плоцке. У музеі горада Кентшын зберагаюцца баявыя сякеры і наканечнікі стрэл, знойдзеныя на поле бітвы. Затым ў 1314 годзе Віцень адбіў нападзенне Ордэна на Гродна, але ў тым жа годзе пацярпеў няўдачу пры аблозе памежнай крэпасці Крыстмемель(руск.) бел. (лац.: Christi Memela, Kyrsmemel, Kirsmomela) — гэта быў яго апошні паход.

Дыпламатычныя і гаспадарчыя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся ўмацаваннем адзінства дзяржавы, абапіраючыся на Навагрудскае, Гарадзенскае, Полацкае і іншыя княствы[7].

Віцень удзельнічаў у міжусобіцах з-за парадку спадчыны стальца ў Польшчы, падтрымліваў Баляслава II Мазавецкага, да 1289—1291 года жанатага з яго цёткай Гаўдэмундай, супраць Уладзіслава I Лакетка[9].

Для аховы мяжы з Ордэнам, на правым беразе Нёмана пры Віцені пабудавана некалькі замкаў, дзе стала знаходзіліся зменныя гарнізоны. На левым беразе Нёмана будаваў свае замкі Ордэн, тут часта адбываліся баявыя сутыкненні. Скарыстаў супярэчнасці паміж лівонскімі рыцарамі і рыжскім архібіскупам і ў 1298 годзе заключыў саюз з Рыгай і архібіскупам, што дало магчымасць адбіць наступ крыжаносцаў на Жамойць. Тады ж Віцень захапіў ордэнскі замак Коркгаўз(англ.) бел..

Саюз Літвы з Рыгай дзейнічаў да смерці Віценя. Тым жа часам дамову з Рыгай ад імя Полацкага княства заключыў полацкі епіскап Якаў, які называў Віценя сваім сынам, што сведчыць пра працяг пры Віцені стасункаў паміж Полацкам і ВКЛ пачатых яшчэ пры Войшалку.

У 1300 годзе Віцень ваяваў Добжынскую зямлю, а ў 1306 годзе каля Каліша. Яшчэ адзін паход на Польшчу адбыўся ў 1307 годзе. Ва ўнутранай палітыцы Віцень намагаўся ўмацаваць палітычнае адзінства дзяржавы. Сяліў у ваколіцах Гродна прусаў, уцеклых ад немцаў. Паводле позняга Васкрасенскага летапісу, далучыў да ВКЛ тэрыторыю да Заходняга Буга, у тым ліку Берасцейскую зямлю. Паводле Густынскага летапісу, Віцень прыняў для сваёй дзяржавы герб «Пагоня»: «Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему князству Литовскому печать: Рыцар збройны на коне з мечем, еже ныне наричут Погоня».

Саюз з горадам Рыгай[правіць | правіць зыходнік]

Вялікім дыпламатычным поспехам Віценя быў ​​саюз з Рыгай у 1298 годзе[7]. У 1297 годзе ў Рызе пачалася ўнутраная вайна паміж архібіскупам, рыцарамі лівонскай правінцыі Ордэна і бюргерамі. Віцень прапанаваў дапамогу рыжскім бюргерам[7] і нават абяцаў прыняць хрысціянства. Віцень уварваўся ў Лівонію, разбурыў замак Коркгаўз(англ.) бел.[10] і разбіў рыцараў у Турайдскай бітве, калі загінула 22 рыцара (у некаторых крыніцах — 60) на чале з ландмайстарам Лівоніі Бруна (1296—1298)[11][12].

Забяспечыўшы такім чынам Літву з боку Лівоніі, Віцень у 1298—1313 гадах здзейсніў 11 паходаў супраць Ордэна ў Прусіі, часам вельмі крывавых; так, пры нападзе Віценя на Бродніцу(руск.) бел. загінула ўсё насельніцтва горада. Поспеху Віценя спрыяла вайна Польшчы з Ордэнам, што пачалася ў 1308 годзе з-за захопу братамі-рыцарамі Памераніі.

Літоўскае войска жыло ў гэтак званым «Літоўскім замку» за сценамі Рыгі да 1313 года, калі бюргеры адаслалі іх дадому і перайшлі пад ахову Ордэна.

Сяброўства з Рыгай спрыяла гандлю і дазволіла ВКЛ умацавацца ў басейне Заходняй Дзвіны.

У 1312 годзе па просьбе нямецкіх купцоў Наваградка Віцень праз Рыгу запрасіў манахаў-францысканцаў.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Пра абставіны смерці Віценя дакладных звестак не захавалася. Апошні раз князь успамінаецца крыніцамі ў верасні 1315 года, калі кіраваў аблогай(англ.) бел. ордэнскага замка Хрыстмемель(англ.) бел.. Паведамленні пазнейшых крыніц, пра гібель Віценя ў баі з немцамі або смерці ад патраплення маланкі, супярэчлівыя. Легенда паведамляе, быццам ён загінуў ад маланкі, што відавочна не магло звязвацца з непрыкметнай асобай, такі міфалагізаваны канец сведчыць аб уражанні, якое Віцень зрабіў на сваіх сучаснікаў і нашчадкаў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Пётр из Дусбурга. Chronicon terrae Prussiae = Хроника земли Прусской. — М.: Ладомир, 1997. — ISBN 5-86218-258-6.
  2. М. І. Ермаловіч. Віцень // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 341.
  3. Анатоль Грыцкевіч. Віцень // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 457.
  4. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы
  5. Анатоль Грыцкевіч. Віцень // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 458.
  6. Gedimino laiškai = Послания Гедимина / подготовили В. Т. Пашуто и И. В. Шталь. — Вильнюс, 1966.
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 Витень // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 115. — 737 с.
  8. Simas Sužiedėlis, ed. (1970—1978). «Vytenis». Encyclopedia Lituanica VI. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. pp. 221—222. LCC 74-114275
  9. C. S. Rowell Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295–1345 — 1994. — С. 55–59. — (Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series). — ISBN 978-0-521-45011-9.
  10. Замок Каркси (Каркус — Karkus)
  11. Рагальскі, С. 392, 393;
  12. СРП, С. 163.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Будзівід
Вялікі князь літоўскі
12941316
Пераемнік:
Гедзімін

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]