Музей прыродазнаўства, Вена

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Музей прыродазнаўства
Wien - Naturhistorisches Museum (1).JPG
Заснаваны

1889

Месцазнаходжанне

Naturhistorisches Museum Wien
Burgring 7
A-1010 Wien

Праезд

трамвай D, J, 1, 2, 46, 49 прыпынак "Dr.-Karl-Renner Ring, Naturhistorisches Museum"
метро U2, U3 прыпынак "Volkstheater/Museumsquartier"
аўтобус 2A прыпынак "Burgring", 48A прыпынак "Dr.-Karl-Renner-Ring"

Дырэктар

Bernd Lötsch

Білет

8 Еўра

nhm-wien.ac.at

Лагатып Вікісховішча Музей прыродазнаўства на Вікісховішчы

Музей прыродазнаўства (ням.: Naturhistorisches Museum) у Вене з'яўляецца адным з найбуйнейшых музеяў Аўстрыі, а таксама адным з самых важных музеяў у свеце. Адкрыты ў 1889 г. адначасова з размешчаным насупраць яго Музеем гісторыі мастацтваў. Музей прыродазнаўства быў пабудаваны для размяшчэння ў ім вялізных калекцый прыродных экспанатаў Габсбургаў.

Знакамітыя і ўнікальныя экспанаты, такія як Венера Вілендорфская і шкілет дыпладока, а таксама вымерлыя 200 гадоў таму расліны і жывёлы, як, напрыклад, стэлерава карова, прадстаўлены ў 39 залах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прыкладна ў 1750 годзе імператар Франц I Стэфан (муж Марыі Тэрэзіі) купіў найбуйнейшую ў той час калекцыю, якая налічвала каля 30 000 прыродных экспанатаў, сярод якіх былі рэдкія віды слімакоў, каралаў, ракавін, каштоўных камянёў і рэдкіх мінералаў.

З часам калекцыя стала настолькі вялікі, што ў памяшканнях Хофбурга не стала хапаць месцы. У ходзе мерапрыемстваў па зносе бастыёна, які ўжо не адпавядаў духу таго часу, для пабудовы Рынгштрасэ ў 1857 годзе была запланавана таксама пабудова двух вялікіх музеяў. Абодва музея былі пабудаваныя згодна з планамі архітэктараў Готфрыда Земпера і барона Карла фон Хазэнаўэра Будаўніцтва музея працягвалася з 1871 па 1889 г..