Мікалай Арсенцьевіч Неўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Арсенцьевіч Неўскі
Nikolay Arsentyevich Nevskiy (1).jpg
Дата нараджэння 22 лютага 1922(1922-02-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 кастрычніка 1989(1989-10-27) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19401982
Званне
Палкоўнік
Часць 370-я стралковая дывізія
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава III ступені Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Арсенцевіч Неўскі (22 лютага 1922 года, Гомель, РСФСР — 27 кастрычніка 1989 года, Ленінград, СССР) — савецкі артылерыст, палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Дземянскай  (руск.), Невяльскай  (руск.), Люблін-Брэсцкай, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945), кандыдат ваенных навук, дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 лютага 1922 года ў Гомелі ў сям’і служачага[1]. Дзяцінства і юнацтва правёў у горадзе Гжацку. Скончыў 10 класаў сярэдняй школы[1].

У Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі з верасня 1940 года, быў прызваны Гжацкім райваенкаматам[2] (паводле іншых дадзеных — Гомельскім[2]), служыў чырвонаармейцем у 533-м зенітна-артылерыйскім палку Кіеўскай Асобай ваеннай акругі, 23 лютага 1941 года прыняў прысягу[1]. У красавіку 1941 года стаў курсантам 1-га Кіеўскага артылерыйскага вучылішча, эвакуяванага ў Сібір, у лістападзе скончыў яго[1].

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1942 года[1]. Служыў камандзірам узвода кіравання, потым батарэі, намеснікам і камандзірам артылерыйскага дывізіёна 940-га артылерыйскага палка 370-й стралковай дывізіі 11-й арміі. У гэтым падраздзяленні ён служыў да канца вайны[1].

Пасля наступлення зімой-вясной 1942 года войскаў Паўночна-Заходняга і Калінінскага франтоў нямецкія войскі былі адкінутыя далёка на захад, але ім удалося ўтрымаць выступ у раёне горада Дзямянска. Баі за ліквідацыю Дзямянскага выступу ішлі ўвесь 1942 год. Войскі 11-й арміі імкнуліся перахапіць камунікацыі ворага і абкружыць  (руск.) яго групоўку. У ходзе гэтых баёў батарэяй Неўскага было знішчана 4 фашысцкіх танка, 3 артбатарэі, 4 мінамётныя батарэі, вялікая колькасць жывой сілы праціўніка. У ліпені 1942 года Неўскаму было прысвоена званне старшага лейтэнанта, у верасні ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі[2].

У другой палове верасня 1942 года нямецкія войскі распачалі некалькі вельми моцных удараў з мэтай прарваць акружэнне. Батарэя пад камандаваннем Неўскага адбівала атакі праціўніка ў раёне вёсак Вераска, Ліпна, Рамушэва, але сілам праціўніка ўсё-ткі атрымалася прабіць «Рамушэўскій калідор». У выніку баёў Дземянская групоўка немцаў злучылася з асноўнымі сіламі 16-й арміі  (руск.). 6 кастрычніка 1942 года Неўскі атрымаў раненне, лячыўся ў медсанбате[1].

Пасля вяртання ў дзеючую армію Неўскі ў якасці намесніка камандзіра артылерыйскага дывізіёна прымаў удзел у баях на берагах ракі Ловаць на старарускім напрамку. У лютым 1943 года яму было прысвоена званне капітана[1], у гэтым жа годзе ўступіў у ВКП(б)[1].

У студзені-лютым 1944 года ў рамках Нявельскай аперацыі  (руск.) дывізіён Неўскага удзельнічаў у баях па авалоданню станцыяй Маева і вызваленню іншых населеных пунктаў Пскоўскай вобласці[1].

У траўні 1944 года 370-ю стралковую дывізію зноў перадыслакавалі. На гэты раз яна ўвайшла ў склад 69-й арміі  (руск.) 1-га Беларускага фронту і заняла зыходныя пазіцыі перад наступленнем на тэрыторыю Валыні. У чэрвені 1944 года капітана Неўскага прызначылі камандзірам артылерыйскага дывізіёна[1].

17 ліпеня 1944 года пачалася Люблін-Брэсцкая аперацыя. У нёй дывізіён капітана Неўскага удзельнічаў у магутнай артылерыйскай падрыхтоўцы, якая папярэднічала наступу, і на сваім участку дакладным агнём знішчыў да 60 % агнявых кропак ворага, што значна палегчыла стралковым падраздзяленням прарыў варожай абароны. Да 20 ліпеня 1944 года войскі 69-й арміі выйшлі да ракі Заходні Буг і прыступілі да фарсіравання яе ў раёне Кладнеў — Ясеніца  (руск.) — Загурнік. Дывізіён капітана Неўскага сваім агнём забяспечыў пераправу праз раку ў раёне вёскі Кладнеў. Тут таксама артылерыстамі былі знішчаны шэраг мінамётных і кулямётных кропак, якія перашкаджалі пераправе. За ўмелае камандаванне дывізіёнам у ходзе гэтых баёў Неўскі быў узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага. Разам з падпалкоўнікам Мікалаем Лявонцьевічам Неўскім  (руск.), Мікалай Арсенцевіч стаў кавалерам ордэна свайго знакамітага цёзкі[1].

Летам 1944 года дывізіён пад камандаваннем Неўскага ажыццяўляў артылерыйскае забеспячэнне пры фарсіраванні ракі Вісла. Са жніўня 1944 года пры адбіванні адной з варожых контратак Неўскі быў паранены, але не пакінуў поле бою, працягнуўшы выконваць задачы, пастаўленыя камандаваннем[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 лютага 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм капітану Неўскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1][3].

Вызначыўся Неўскі і ў ходзе Вісла-Одэрскай аперацыі. У ходзе аднаго з баёў у самы адказны момант бою капітан Неўскі асабіста ўзначаліў рэзервовую батарэю і накіраваў яе агонь на ўчастак абароны праціўніка каля вёскі Пшебораў, дзе да гэтага часу намеціліся самыя вялікія поспехі. У выніку ўсе 10 ліній абароны праціўніка былі прарваныя, але Неўскі атрымаў раненне ў руку. Не звяртаючы ўвагу на раненне, ён кіраваў дзеяннямі дывізіёна пры штурме горада Радам, пры фарсіраванні рэк Адтуль і Варта, вызваленні гарадоў Томашуў і Яроцін. Да канца студзеня 1945 года артылерыйскі дывізіён разам са стрелковыми падраздзяленнямі выйшаў да ракі Одэр на поўнач ад Франкфурта і сваімі дзеяннямі спрыялі захопу плацдарма на заходнім беразе ракі. За ўмелае камандаванне дывізіёнам у ходзе гэтай аперацыі Неўскі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга[4], таксама яму было прысвоена воінскае званне «маёр»[1].

Удзельнік Берлінскай аперацыі. У баях пра прарыву нямецкай абароны на поўдзень ад горада Лебус арганізаваў цеснае ўзаемадзеянне артылерыі з пяхотай, дамогся забеспячэння выканання пастаўленай камандаваннем задачы, быў узнагароджаны ордэнам Суворава III ступені[5]. 26 красавіка дывізіён пад камандаваннем маёр Неўскага удзельнічаў у авалоданні горадам Тройенбрыцэн  (руск.), а затым, здзейсніўшы рывок, выйшаў да ракі Эльбы ў раёне горада Магдэбург, дзе 1 мая 1945 года артылерысты і пехацінцы сустрэліся з арміяй ЗША[1].

Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны Неўскі працягнуў службу ў Узброеных Сілах СССР. Год праслужыў у Германіі, у 1946 годзе паступіў у Ваенную акадэмію імя Ф. Э. Дзяржынскага  (руск.), якую скончыў у 1950 годзе. У гэтым жа годзе паступіў у ад’юнктуру акадэміі, а таксама стаў выкладчыкам тактыкі наземнай артылерыі ў ёй. У 1953 годзе паспяхова абараніў дысертацыю, атрымаўшы навуковую ступень кандыдата ваенных навук[1].

З 1971 года працаваў выкладчыкам 4-й кафедры Ваенна-артылерыйскай акадэміі імя М. І. Калініна[1].

У снежні 1982 года сышоў у адстаўку ў званні палкоўніка. Жыў у Маскве, затым пераехаў у Ленінград[1].

Памёр 27 кастрычніка 1989 года. Пахаваны на ленінградскім Серафімаўскіх могілках  (руск.)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

2 ліпеня 2014 года ў Гомелі ў Студэнцкім скверы па вуліцы Савецкай была ўрачыста адкрыта Алея Герояў і мемарыяльны комплекс. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі вобласці і горада, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі моладзевых і грамадскіх арганізацый[7].

На Алеі была ўстаноўлена 41 памятная стэла, на якіх увекавечаны імёны 38 Герояў Савецкага Саюза і 3 поўных кавалера ордэна Славы, лёс якіх была звязана з Гомелем. На адной з стэл таксама ўвекавечана імя Мікалая Неўскага[7][8].

Мемарыяльны комплекс у Студэнцкім скверы, Гомель

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю Мікалай Арсенцьевіч Неўскі на сайце «Героі краіны»
  2. а б в г Наградной лист на орден Красной Звезды у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ).
  3. Указ Президиума Верховного Совета от 21.02.1945 «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому, сержантскому и рядовому составу артиллерии Красной Армии» у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ).
  4. а б Наградной лист на орден Красного Знамени у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ).
  5. а б Наградной лист на орден Суворова III степени у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ).
  6. Наградной лист на орден Александра Невского у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ).
  7. а б Гомель помнит (руск.). Официальный сайт Министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь (3 ліпеня 2014). Праверана 9 красавіка 2015.
  8. Чернявский Д. Аллея, уходящая в память(руск.) // Гомельские ведомости : газета. — № 132 (2625; 18 лістамада 2014).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Невский Николай Арсентьевич
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред) и др. — 3-е изд., доп и испр. — Мн: Белорусская советская энциклопедия, 1984. — С. 373. — 607 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Арсенцьевіч Неўскі на сайце «Героі краіны»