Мікалай Восіпавіч Паўлоўскі
Мікалай Восіпавіч Паўлоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 (22) лютага 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 кастрычніка 1960 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Сухапутныя войскі СССР[d] |
Званне | генерал-палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Мікалай Восіпавіч Паўло́ўскі[1] (27 кастрычніка 1903 — 25 кастрычніка 1960[1] ці 21 кастрычніка 1960[2]) — савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў горадзе Гродна. Пасля смерці бацькі жыў разам з маці і сястрой, потым у сваёй цёці ў вёсцы Гліняны. У 1915 годзе разам з імі быў эвакуіраваны ў Курск, дзе ў 1919 годзе скончыў рэальнае вучылішча. Вучыўся на курсах інструктараў ваеннадапрызыўнай падрыхтоўкі. Курсы скончыў у 1920 одзе, атрымаў званне краснага камандзіра і быў прызначаны ўзводным інструктарам у Курскай тэрытарыяльнай палкавой акрузе. З мая 1922 года па люты 1923 года займаў пасаду камандзіра ўзвода Ташкенцкай школы ваенных капельмайстраў, якая знаходзілася ў Курску, потым у Ленінградзе. Пасля расфарміравання школы перавёўся ў Курск і служыў у губернскім ваенкамаце, тэрытарыяльнай акрузе. У 1926—1927 гадах вучыўся на гадзічных паўторных курсах камсаставу РСЧА ў Маскве. У 1924—1932 гадах служыў у 165-м стралковым палку 55-й стралковай дывізіі імя Варашылава на пасадах камандзіра кулямётнай роты, начальніка палявой школы. У 1929 годзе скончыў кулямётнае аддзяленне курсаў «Выстрал». З кастрычніка 1932 года — кіраўнік тактыкі ў Калінінскім ваенна-хімічным вучылішчы, з сакавіка 1935 года — камандзір батальёна курсантаў у гэтым вучылішчы. З сакавіка 1938 года — камандзір батальёна курсантаў Казанскага пяхотнага вучылішча імя ЦВК Татарскай АССР.
25 ліпеня 1938 года М. В. Паўлоўскі быў арыштаваны па абвінавачванні ва ўдзеле ў ваеннай змове і ў шпіянажы. Больш за год знаходзіўся пад следствам. Вызвалены за адсутнасцю віны і рэабілітаваны 7 верасня 1939 года. З верасня 1939 года займаў пасаду выкладчыка тактыкі на курсах камсаставу РСЧА ў горадзе Баку. З лютага 1940 года — камандзір батальёна курсантаў курсаў удасканалення камсаставу запасу ў Кутаісі. З мая 1940 года служыў у Стралкова-мінамётным вучылішчы ў Тэлаві на пасадзе выкладчыка па вучэбна-страявой частцы, са жніўня 1940 года — намеснік начальніка вучылішча.
Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]
У чэрвені 1941 года маёр Паўлоўскі накіраваны ў горад Ленінакан і прызначаны начальнікам штаба 55-га ўмацаванага раёна. Потым у Растов-на-Доне займаўся выбарам месцаў для будаўніцтва абарончых рубяжоў. З чэрвеня 1942 года — начальнік штаба 70-га ўмацаванага раёна Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі. У жніўні 1942 года падпалкоўнік Паўлоўскі камандзіраваны ў Новарасійск для фарміравання з маракоў Чарнаморскага флоту, Азоўскай і Каспійскай флатылій 255-й брыгады марской пяхоты, першым начальнікам штаба якой ён і стаў. Удзельнік баявых дзеянняў на Закаўказскім, 1-м Украінскім, 2-м Украінскім, Забайкальскім франтах. Займаў пасады начальніка штаба ўмацаванага раёна, брыгады марской пяхоты, арміі, начальніка аператыўнага аддзела і ўпраўлення фронту. Удзельнік абароны Кубані, бітвы за Каўказ, Новарасійска-Таманскай, Жытомірска-Бярдзічаўскай, Львоўска-Сандамірскай, Яска-Кішынёўскай, Дэбрэцэнскай, Будапешцкай, Венскай, Пражскай, Хінгана-Мукдэнскай наступальных аперацый.
Вайну скончыў у званні генерал-лейтэнанта.
Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]
Пасля вайны М. В. Паўлоўскі працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1948 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба імя К. Я. Варашылава і застаўся выкладаць у ёй[3]. У 1952—1959 года — начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР, адначасова ў 1955—1959 гадах — адказны сакратар Ваеннага савета пры Савеце абароны СССР. З верасня 1959 года — памочнік начальніка Генеральнага штаба па аператыўных пытаннях.
Раптоўна памёр у сваім працоўным кабінеце ў будынку Генеральнага штаба. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны шэрагам узнагарод. Сярод іх 2 ордэны Леніна, 4 ордэны Чырвонага Сцяга, ордэн Суворава II ступені, ордэны Кутузава I і II ступені, ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені, ордэн Айчыннай вайны I ступені, медаль «За абарону Каўказа», медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медаль «За ўзяцце Будапешта», медаль «За ўзяцце Вены», медаль «За перамогу над Японіяй», мангольскія ордэн Чырвонага Сцяга і медаль «За перамогу над Японіяй», шэраг юбілейных медалёў.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Імем М. В. Паўлоўскага названа вуліца ў горадзе Гродна і на доме, у якім ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка. 31 ліпеня 1969 года імя Мікалая Восіпавіча Паўлоўскага было ўнесена ў Кнігу Народнай славы горада Гродна. У музеі воінскай славы школы № 11 Гродна вядомаму земляку прысвечана экспазіцыя.
Зноскі
- ↑ а б Беларусь, 1995
- ↑ Павловский Николай Осипович (руск.) // Праект «Память народа»
- ↑ Книга славы г. Гродно (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Паўло́ўскі Мікалай Восіпавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 576. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Павловский Николай Осипович (руск.) // Праект «Память народа»
- Иван ГАВРИЦКИЙ, Ольга ЗАЕНЧКОВСКАЯ От Кавказа до Праги и Маньчжурии. История генерала-полковника Николая Павловского и улицы его имени. (руск.) // Газета «Гродзенская праўда»
- Музейный комплекс «Дорога памяти»(недаступная спасылка) (руск.)
- Книга славы г. Гродно (руск.)
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Памерлі 21 кастрычніка
- Памерлі ў 1960 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Выпускнікі курсаў «Выстрал»
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Будапешта»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Вены»
- Кавалеры мангольскага ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Нарадзіліся 27 кастрычніка
- Памерлі 25 кастрычніка
- Удзельнікі савецка-японскай вайны
- Генерал-палкоўнікі СССР
- Рэпрэсаваныя военачальнікі
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Члены КПСС
- Выкладчыкі Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі