Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мікалай Друцкі-Любецкі)
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі
 
Нараджэнне каля 1630
Смерць не пазней за 1678
Дынастыя Род Друцкіх-Любецкіх[d]
Бацька Іван Рыгоравіч Друцкі-Любецкі
Жонка Крысціна Статкевіч-Заверская[d]
Дзеці Шыман Друцкі-Любецкі і Багдан Казімір Друцкі-Любецкі[d]

Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі (нар. да 1633 — пам. паміж 9 чэрвеня 1668 і 4 чэрвеня 1671[1]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк»[2]. Нарадзіўся ў сям'і Івана (Яна) Рыгоравіча, падстарасты аршанскага (16211640), і ягонай першай жонкі N. Лавейка[1].

Стольнік мсціслаўскі (1668)[1].

Валодаў маёнткамі Лунін і Пагост у Пінскім павеце, праз шлюб з Крысцінай Статкевіч-Заверскай, дачкой Багдана Статкевіча, набыў вялікі маёнтак Любавічы ў Аршанскім павеце[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Крысцінай Багданаўнай Статкевіч-Заверскай (пам. да 4 чэрвеня 1671), дачкой кашталяна навагрудскага Багдана Статкевіча, меў трох сыноў[1]:

Сыны ў дзяцінстве знаходзіліся пад апекай ваяводы троцкага князя Марцыяна Агінскага, маршалка вялікага літоўскага князя Гілярыя Палубінскага, пісара літоўскага князя Міхала Друцкага-Сакалінскага[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI–XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // Архіварыус. - Вып. 14. - Мінск, 2016. - С. 327-346
  2. 2,0 2,1 Насевіч В. Друцкія-Любецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.1: Абаленскі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2005. – 688 с.: іл. С. 602. ISBN 985-11-0315-2 ISBN 985-11-0314-4 (т. 1)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]