Шыман Друцкі-Любецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шыман Друцкі-Любецкі
Szymon Dominik Drucki-Lubecki
140px-Herb Druck.PNG
Герб «Друцк зменены»
Кашталян менскі
1710
Папярэднік: Міхал Шчука
Пераемнік: Ян Фрыдэрык Сапега
 
Нараджэнне: 1665
Смерць: 1710(1710)
Род: Друцкія-Любецкія
Бацька: Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі
Маці: Крысціна Статкевіч-Заверская[d]
Жонка: Яана Гадэбская
Францішка Копаць
Дзеці: ад Францішкі Копаць:
Юзаф

Шыман Дамінік Друцкі-Любецкі (каля 16651710) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі (1710).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк зменены», сын Мікалая, уладальніка Любавіч (Аршанскі павет), Луніна і Пагоста (Пінскі павет), і Крысціны Статкевіч, дачкі новагародскага кашталяна Багдана.

уладзімірскі староста ў 1695, оўруцкі стольнік у 1707, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1693. 28 лютага 1710 года перад смерцю прызначаны кашталянам менскім.

Разам з братам Багданам актыўна ўдзельнічаў на баку «рэспубліканцаў» у грамадзянскай вайне ў Вялікім Княстве Літоўскім 1696—1702 гадоў[1].

Быў жанаты двойчы: з пінскай харунжычанай Яанай Гадэбскай і Францішкай Копаць. Меў сына Юзафа. Францішка ў другі раз выйшла за кухмістра вялікага літоўскага Караля Залускага і памерла ў Любавічах 20 лістапада 1756 года.

Зноскі

  1. Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI–XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // Архіварыус. - Вып. 14. - Мінск, 2016. - С. 327-346

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]