Перайсці да зместу

Мікалай Фёдаравіч Жлоба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікалай Жлоба)
Мікалай Фёдаравіч Жлоба
Дата нараджэння 5 студзеня 1935(1935-01-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 2022(2022-11-04) (87 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ

Мікалай Фёдаравіч Жлоба (5 студзеня 1935, Гомель — 4 лістапада 2022) — беларускі архітэктар. Працаваў у ландшафтнай архітэктуры.

Нарадзіўся 5 студзеня 1935 года ў Гомелі.

У 1960 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.

3 1952 года працаваў у канструктарскім бюро Міністэрства гандлю[1], у 1959—1961 гадах — інжынер-канструктар і архітэктар, вядучы інжынер-канструктар і вядучы архітэктар ВКБ «Мінгандальмантаж»[2], з 1961[2]/1962[1] года — галоўны архітэктар аддзела інстытута будаўніцтва і архітэктуры[2] Інстытута будаўніцтва і архітэктуры АН БССР[1], старэйшы навуковы супрацоўнік філіяла ЦНДІПгорадабудаўніцтва[2], з 1971 года — галоўны архітэктар аддзела зялёнага будаўніцтва, планіроўкі і добраўпарадкавання ў «Белкамунпраекце», у 1974—2002 гадах галоўны архітэктар праектаў у «Мінскпраекце»[1].

У 2003—2005 гадах галоўны архітэктар праектаў архітэктурна-будаўнічага УП Скарыніна, з 2008 года — галоўны архітэктар праектаў у аддзеле дызайну і праектавання[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Жыў у Мінску[3].

Памёр 4 лістапада 2022 года.

Асноўныя работы ў Мінску: парк імя 50-годдзя Кастрычніка (1966)[3], рэканструкцыя парку імя М. Горкага (1975) і тэрыторыя стадыёна «Дынама» (1980), парк 60-годдзя Кастрычніка па вул. Матусевіча (1987), архітэктурна-ландшафтныя комплексы ўсходніх раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (1975—1989; Дзяржаўная прэмія СССР у 1989 годзе), 17 паркаў і сквераў вакол Сляпянскай водна-паркавай сістэмы (1988), добраўпарадкаванне набярэжнай Свіслачы ад Камсамольскага возера да вадасховішча Дразды (1989), парк па праспекце Праўды, парк атракцыёнаў (1990), помнік партызанам-падпольшчыкам братам Сянько (1973, у сааўтарстве); праект генплана Старых Дарог (1967), парк імя Суворава ў Кобрыне (1973), комплекс паркаў Оршы (1971)[1], паркі імя Фрунзэ і імя Леніна[2] Віцебску (1972), парк у Асіповічах (1982)[1], рэканструкцыя парку Горкага (1992), парк Перамогі па пр. Пераможцаў, парк па пр. «Газеты „Праўда“», добраўпарадкаванне храма ў гонар абраза Маці Божай «Усіх гаротных Радасці» (1992)[2], рэканструкцыя і аднаўленне парку ў Нясвіжы (1982—1993, у сааўтарстве), рэгуляванне і воднае добраўпарадкаванне Свіслачы ад Драздоўскага вадасховішчы да Камсамольскага возера[2]. Кіраўнік аўтарскага калектыва (1992—2003) па распрацоўцы эскізнага рашэння праектаў Лошыцкай воднай сістэмы і архітэктурна-будаўнічых праектаў фрагментаў воднай сістэмы; экалагічнае абгрунтаванне магчымасці аднаўлення ракі Мышкі; архітэктурна-планіровачнае рашэнне Лошыцкай воднай сістэмы, добраўпарадкаванне левабярэжнай часткі сістэмы ад вул. Прытыцкага да вул. Адоеўскага, канцэпцыя выкарыстання і развіцця парку па пр. газеты «Праўда»; рэканструкцыя водна-зялёнай зоны ў лесапарку Мядзведжына ў мікрараёне «Сухарава-3». Сааўтар помнікаў Максіму Багдановічу ў Ялце (2004)[2] і Кірылу Тураўскаму ў Гомелі (2004, скульптары Леў Гумілеўскі, Сяргей Гумілеўскі)[4][5], бюста лётчыку-касманаўту П. І. Клімуку у Брэсце (1978)[2].

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1989), Узнагароджаны атэстатам другой ступені ВДНГ СССР (1963), Ганаровай граматай Брэсцкага абкама КПБ і абласнога Савета народных дэпутатаў (1979), Ганаровымі граматамі Мінскага гаркама КПСС і Мінгарвыканкама, Арганізацыйнага камітэта Алімпійскіх гульняў (1980); дыпломам Саюза архітэктараў БССР (1983), дыпломам 1-й ступені і медалём Саюза архітэктараў СССР (1984), юбілейнай Ганаровай граматай ЦК КПСС, СМ СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ (1987); сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1988), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1993), дыпломам Беларускага саюза архітэктараў (1993), дыпломам Нацыянальнага фестывалю архітэктуры г. Мінску (2000), дыпломам Міжнароднага саюза архітэктараў (Сафія, 2000), Ганаровай граматай Адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска (2002)[2].

Меў дачку Юлію (у шлюбе Скарыніна) і сына[6]. Унук Кірыл Скарынін — заснавальнік архітэктурнай студыі LEVEL80 architects[7].

Зноскі

  1. а б в г д е Жлоба Мікалай Фёдаравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б в г д е ё ж з і к Жлобо Николай Фёдорович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. а б Жлобо Николай Фёдорович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. Помнік Кірылу Тураўскаму
  5. Газета «Гомельскія ведамасці». Займальны Гомель: сквер Кірыла Тураўскага
  6. Сергей Усов Архівавана 25 верасня 2016.
  7. дворы без машин и террасы на крыше: в Новой Боровой презентовали первый дом(недаступная спасылка)