Мікалай Фёдаравіч Жлоба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Фёдаравіч Жлоба
Дата нараджэння: 5 студзеня 1935(1935-01-05) (84 гады)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:
Дзяржаўная прэмія СССР Сярэбраны медаль ВДНГ

Мікалай Фёдаравіч Жлоба (нар. 5 студзеня 1935, Гомель) — беларускі архітэктар. Працуе ў ландшафтнай архітэктуры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1960 годзе БПІ. 3 1952 працаваў у канструктарскім бюро Міністэрства гандлю[1], у 19591961 гадах інжынер-канструктар і архітэктар, вядучы інжынер-канструктар і вядучы архітэктар ВКБ «Мінгандальмантаж»[2], з 1961[2]/1962[1] года галоўны архітэктар аддзела інстытута будаўніцтва і архітэктуры[2] Інстытута будаўніцтва і архітэктуры АН БССР[1], старэйшы навуковы супрацоўнік філіяла ЦНДІПгорадабудаўніцтва[2], з 1971 года галоўны архітэктар аддзела зялёнага будаўніцтва, планіроўкі і добраўпарадкавання ў «Белкамунпраекце», у 19742002 гадах галоўны архітэктар праектаў у «Мінскпраекце»[1]. У 20032005 гадах галоўны архітэктар праектаў архітэктурна-будаўнічага УП Скарыніна, з 2008 года галоўны архітэктар праектаў у аддзеле дызайну і праектаванні[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы ў Мінску: рэканструкцыя парку імя М. Горкага (1975) і тэрыторыя стадыёна «Дынама» (1980), парк 60-годдзя Кастрычніка па вул. Матусевіча (1987), архітэктурна-ландшафтныя комплексы ўсходніх раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (19751989; Дзяржаўная прэмія СССР 1989), 17 паркаў і сквераў вакол Сляпянскай водна-паркавай сістэмы (1988), добраўпарадкаванне набярэжнай р. Свіслач ад Камсамольскага возера да вадасховішча Дразды (1989), парк па праспекце Праўды, парк атракцыёнаў (1990), помнік партызанам-падпольшчыкам братам Сянько (1973, у сааўт.); праект генплана г. Старыя Дарогі (1967), парк імя Суворава ў Кобрыне (1973), комплекс паркаў Оршы (1971)[1], паркі імя Фрунзэ і імя Леніна[2] Віцебску (1972), парк у Асіповічах (1982)[1], рэканструкцыя парку Горкага (1992), парк Перамогі па пр. Пераможцаў, парк па пр. «Газеты „Праўда“», добраўпарадкаванне храма ў гонар абраза Маці Божай «Усіх гаротных Радасці» (1992)[2], рэканструкцыя і аднаўленне парку ў Нясвіжы (19821993, у сааўт.), рэгуляванне і воднае добраўпарадкаванню р. Свіслач ад Драздоўскага вадасховішчы да Камсамольскага возера[2]. Кіраўнік аўтарскага калектыва (19922003) па распрацоўцы эскізнага рашэння праектаў Лошыцкай воднай сістэмы і архітэктурна-будаўнічых праектаў фрагментаў воднай сістэмы; экалагічнае абгрунтаванне магчымасці аднаўлення р. Мышка; архітэктурна-планіровачнае рашэнне Лошыцкай воднай сістэмы, добраўпарадкаванне левабярэжнай часткі сістэмы ад вул. Прытыцкага да вул. Адоеўскага, канцэпцыя выкарыстання развіцця парку па пр. газеты «Праўда»; рэканструкцыя водна-зялёнай зоны ў лесапарку Мядзведжына ў мікрараёне «Сухарава-3». Сааўтар помнікаў Максіму Багдановічу ў г. Ялце (2004)[2] і Кірылу Тураўскаму ў Гомелі (2004, скульптары Леў Гумілеўскі, Сяргей Гумілеўскі)[3][4], бюста лётчыку-касманаўту П. І. Клімуку у г. Брэсце (1978)[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1989), Узнагароджаны атэстатам другой ступені ВДНГ СССР (1963), Ганаровай граматай Брэсцкага абкама КПБ і абласнога Савета народных дэпутатаў (1979), Ганаровымі граматамі Мінскага гаркама КПСС і Мінгарвыканкама, Арганізацыйнага камітэта Алімпійскіх гульняў (1980); дыпломам Саюза архітэктараў БССР (1983), дыпломам 1-й ступені і медалём Саюза архітэктараў СССР (1984), юбілейнай Ганаровай граматай ЦК КПСС, СМ СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ (1987); сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1988), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета РБ (1993), дыпломам Беларускага саюза архітэктараў (1993), дыпломам Нацыянальнага фестывалю архітэктуры г. Мінску (2000), дыпломам Міжнароднага саюза архітэктараў (Сафія, 2000), Ганаровай граматай Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска (2002)[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Мае дачу Юлію (у шлюбе Скарыніна) і сына[5]. Унук Кірыл Скарынін — заснавальнік архітэктурнай студыі LEVEL80 architects[6].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Жлоба Мікалай Фёдаравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 Жлобо Николай Фёдорович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  3. Помнік Кірылу Тураўскаму
  4. Газета «Гомельскія ведамасці». Займальны Гомель: сквер Кірыла Тураўскага
  5. Сергей Усов
  6. дворы без машин и террасы на крыше: в Новой Боровой презентовали первый дом

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жлоба Мікалай Фёдаравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Жлобо Николай Фёдорович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.