Мікалай Мікалаевіч Каўцэвіч
Мікалай Мікалаевіч Каўцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 верасня 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 1949 (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Мікалай Мікалаевіч Каўцэвіч (5 верасня 1897, Любча, Навагрудскі павет, Мінская губерня — 1 ліпеня 1949, Горкі) — беларускі фізік, прафесар (1932), заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 5 верасня 1897 года ў Любчы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер — Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці).
Па сканчэнні Навагрудскай пачатковай школы паступіў у Віленскую гімназію, затым перавёўся ў Мінскую класічную гімназію, якую паспяхова скончыў у 1909 годзе. У тым жа годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта.
Служыў у арміі, працаваў у харчовай камісіі, выкладаў матэматыку.
У 1922 годзе вярнуўся ў Беларусь, выкладаў у політэхнічным інстытуце і ў інстытуце сельскай гаспадаркі.
У 1925 годзе стаў выкладчыкам сельскагаспадарчага інстытута на кафедры фізікі. У 1932 годзе яму было прысвоена званне прафесара. З 1938 года сумяшчаў працу загадчыка кафедры з пасадай дэкана агранамічнага факультэта.
У гады вайны быў накіраваны ў Свярдлоўск, дзе ў сельскагаспадарчым інстытуце да лістапада 1944 года працаваў загадчыкам кафедры фізікі, затым да лета 1945 года — прафесарам кафедры фізікі Маскоўскага гідрамеліяратыўнага інстытута.
У верасні 1945 года загадам міністра сельскай гаспадаркі СССР прызначаны дырэктарам Беларускага сельскагаспадарчага інстытута.
Памёр 1 ліпеня 1949 года ў Горках. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
У 1940 годзе атрымаў ордэн «Знак Пашаны» і Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета БССР. У снежні 1948 года было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі БССР.
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
У 2001 годзе выйшла брашура, прысвечаная Мікалаю Мікалаевічу Каўцэвічу.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Каўцэвіч Мікалай Мікалаевіч // Памяць: гіст.-дакум.хроніка Горацкага р-на. — Мн., 1996. — С. 564.
- Скаромная, С. Быў рэктарам акадэміі / С. Скаромная // Новае жыццё (Навагрудскага раёна). — 2001. — 29 снежня.
- Каўцэвіч Мікалай Мікалаевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 297.
- Каўцэвіч Мікалай Мікалаевіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск, 1996. — С. 564.
- Нарадзіліся 5 верасня
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Любчы
- Памерлі 1 ліпеня
- Памерлі ў 1949 годзе
- Памерлі ў Горках
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Выкладчыкі БНТУ
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта прыродаўладкавання
- Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
- Выпускнікі СПбДУ
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Дэканы агранамічнага факультэта БДСГА