Аляксей Іванавіч Кайгарадаў
| Аляксей Іванавіч Кайгарадаў | |
|---|---|
| руск.: Алексей Иванович Кайгородов | |
| Дата нараджэння | 14 лістапада 1881 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 верасня 1951 (69 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | кліматолаг, геафізік |
| Навуковая сфера | кліматалогія і геафізіка |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Аляксей Іванавіч Ка́йгарадаў[1] (руск.: Алексей Иванович Кайгородов; 14 лістапада 1881, Вялікі Ноўгарад — 27 верасня 1951) — кліматолаг і геафізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1934), правадзейны член АН БССР (з 1947 года, член-карэспандэнт з 1936), прафесар (1949).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1907 годзе Пецярбургскі ўніверсітэт. З 1914 года працаваў у Галоўнай геафізічнай лабараторыі ў Петраградзе. Быў прафесарам Горацкага сельскагаспадарчага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія), дзе выступіў адным з ініцыятараў стварэння Цэнтральнай беларускай абсерваторыі[2]. Член ЦВК БССР у 1924—1926 гадах[3].
У 1927 годзе ўзначаліў наваствораную Беларускую геафізічную службу («Белгеафіз») і стаў дырэктарам праектуемай Геафізічнай абсерваторыі ў Мінску[4]. Яшчэ ў 1929 годзе распрацаваў праект будынка абсерваторыі, будаўніцтва якога завяршылася ў 1935 годзе[5].
Адначасова ў 1932—1938 гадах вучоны спецыяліст у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР, у 1936—1938 гадах — член Прэзідыума Акадэміі навук БССР[3].
У 1937 годзе, пасля перападпарадкавання беларускай службы Смаленскаму ўпраўленню гідраметслужбы і пачатку палітычнага ціску на супрацоўнікаў, цяжка захварэў і быў звольнены з пасады дырэктара абсерваторыі загадам ад 21 ліпеня 1937 года[5].
З 1938 года працаваў у Галоўным упраўленні гідраметэаслужбы СССР, у 1941—1944 гадах у Маскоўскім гідраметэаралагічным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедры[3]. З 1945 года А. І. Кайгарадаў займаў пасаду загадчыка кафедры ў Маскоўскім абласным педагагічным інстытуце[3].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар прац пра клімат Беларусі. Правёў вялікую працу па натуральнай класіфікацыі кліматаў зямнога шару. Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій[3].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Кліматычны атляс Беларусі. — Менск, 1927
- Практическая метеорология, 2 изд. — Горький, 1927;
- Клімат БССР, Заходняй Беларусі і сумежных краін. (т. 1) — Менск. 1933.
- Нарыс сельскагаспадарчых кліматычных умоў БССР: (манаграфія) / А. І. Кайгарадаў; Галоўнае кіраўніцтва адзінай гідро-метслужбы БССР. — Выд. 2, пашыр. і дап. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Сельгассектар, 1935. — 1935 с.
- Естественная зональная классификация климатов земного шара / А. И. Кайгородов, действ. чл. Акад. наук Белорус. ССР; Акад. наук СССР, Ин-т географии Акад. наук БССР, Ин-т соц. сельского хозяйства. — Москва: изд-во Акад. наук СССР, 1955. — 119 с., 1 л. портр, 8 отд. л. карт.: ил.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Аўчыннікава 2022, с. 522.
- 1 2 3 4 5 Памяти учёного: Кайгородов Алексей Иванович (руск.)
- ↑ Каштоўнасці мінуўшчыны 1. knihi.com. Праверана 28 снежня 2025.
- 1 2 Аўчыннікава 2022, с. 525.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кайгарадаў Аляксей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 439. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Кайгарадаў Аляксей Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 354. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Алексей Иванович Кайгородов // Лившиц, В. М, Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены корреспонденты. — Горки: 2017.ISBN 978-895-467-1 °C.18-19
- Максимов С. А. Алексей Иванович Кайгородов // Метеорология и гидрология № 10, 1951.
- Р. И. Овчинникова К истории метеорологии Беларуси. Макаревский Николай Иванович (к 100-летию создания Метеобюро в Минске) // Журнал Белорусского государственного университета. География. Геология. — 2022. — № 1. — С. 94–103.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Памяти учёного: Кайгородов Алексей Иванович (руск.) // НАН Беларусі
- Аляксей Іванавіч Кайгарадаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1881 годзе
- Нарадзіліся ў Ноўгарадзе
- Памерлі 27 верасня
- Памерлі ў 1951 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі СПбДУ
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Кліматолагі
- Геафізікі
- Члены ЦВК БССР
- Выкладчыкі ВНУ Масквы
- Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Геафізікі Расійскай імперыі