Мікалай Міхайлавіч Казачэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Міхайлавіч Казачэнка
Дата нараджэння 1 студзеня 1916(1916-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 1977(1977-03-21) (61 год)
Месца смерці
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў інжынерныя войскі
Гады службы 19371945 (з перарывам)
Званне
Старшыня, воінскае званне
Бітвы/войны Польскі паход РЧСА,
Савецка-фінская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Мікалай Міхайлавіч Казачэнка (19161977) — старшыя Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Казачэнка нарадзіўся 1 студзеня 1916 года ў вёсцы Бярозаўка (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 19371940 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнічаў у польскім паходзе і савецка-фінскай вайне. Пасля дэмабілізацыі працаваў трактарыстам у машынна-трактарнай станцыі. У 1941 г. Казачэнка быў паўторна прызваны ў армію. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да кастрычніка 1943 года сяржант Мікалай Казачэнка камандаваў аддзяленнем 112-га асобнага інжынернага батальёна 37-й арміі Стэпавага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

3 кастрычніка 1943 года аддзяленне Казачэнка пабудавала прыстань, а затым пераправілі ў раёне Крэменчука на пароме 1700 байцоў і камандзіраў, 60 фурманак з боепрыпасамі і амуніцыяй, 120 коней і 620 скрынак са снарадамі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 снежня 1943 года сяржант Мікалай Казачэнка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

У 1946 годзе ў званні старшыні Казачэнка быў дэмабілізаваны. Пражываў у Мінску. У 1949 годзе Казачэнка скончыў вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП Беларускай ССР, пасля чаго працаваў на аўтазаводзе. Памёр 21 сакавіка 1977 годзе.

Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.

Зноскі

  1. а б Казаченко Николай Михащлович (руск.). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 4 лютага 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. / стр. 205.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Міхайлавіч Казачэнка на сайце «Героі краіны»