Мікалай Пятровіч Панцялей
| Мікалай Пятровіч Панцялей | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі (да 28 снежня 2010), Міхаіл Мясніковіч | ||||||
| Папярэднік | Уладзімір Ганчарэнка | ||||||
| Пераемнік | Сяргей Папкоў | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
10 студзеня 1953 (73 гады) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | КПСС (да 1991 г.) | ||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Мікала́й Пятро́віч Панцяле́й (нар. 10 студзеня 1953, в. Касцюкі, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1975 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «радыётэхніка». З 1975 года — інжынер на Мінскім электрамеханічным заводзе, пасля начальнік канструктарскага бюро, начальнік аддзела, намеснік сакратара парткама з правамі райкама, вызваленым сакратаром парткама з правамі райкама, галоўным інжынерам завода. У 1994 годзе прызначаны дырэктарам электрамеханічнага завода.
З 2003 па 2004 гады — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска. У 2004—2005 гг. — кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска. У 2005—2006 гг. — першы намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. З мая 2006 года да снежня 2014 года — міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за працу «Распрацоўка, асваенне ў вытворчасці і экспартная пастаўка новага пакалення палявой аўтаматызаванай сістэмы кіравання групоўкай ракетных войск»[2].
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 5 мая 2006 г. № 290 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (3 верасня 2010).(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 23 апреля 2003 г. № 170 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (3 верасня 2010).(недаступная спасылка)