Уладзімір Іванавіч Ганчарэнка
Уладзімір Іванавіч Ганчарэнка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | пасада ўтворана | ||||||
Пераемнік | Мікалай Панцялей | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 лютага 1942 (82 гады) в. Садкі, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць |
||||||
Адукацыя | Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі (1981) |
Уладзі́мір Іва́навіч Ганчарэ́нка (нар. 12 лютага 1942, в. Садкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (2005-2006).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі (1981). Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь (1997).
Працаваў тэлеграфістам, электраманцёрам і электрамеханікам Калінкавіцкага раённага вузла сувязі, інжынерам, намеснікам начальніка і начальнікам эксплуатацыйна-тэхнічнага вузла сувязі - ЭТВС - у Калінкавічах, потым у Рэчыцы.
З 1984 па 1994 — узначальваў Магілёўскае абласное вытворча-тэхнічнае ўпраўленне сувязі і інфарматыкі.
З 14 кастрычніка 1994 — міністр сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь[1].
17 снежня 1999 года прызначаны кіраўніком спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].
З 22 лютага 2001 зноў міністр сувязі Рэспублікі Беларусь[3].
17 жніўня 2005 года пасля пераўтварэння Міністэрства сувязі ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі быў прызначаны Міністрам сувязі і інфарматызацыі.[4] На пасадзе Міністра прапрацаваў да 5 мая 2006 года.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 1994 г. №143 «Аб прызначэнні У.І.Ганчарэнкі Міністрам сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 1999 г №741 «Аб прызначэнні У.І.Ганчарэнкі Кіраўніком спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2001 года №91 «Аб прызначэнні У.І.Ганчарэнкі Міністрам сувязі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 7 сакавіка 2018.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2005 года №383 «Аб прызначэнні У.І.Ганчарэнкі Міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на сайце Хто ёсць хто(недаступная спасылка)
- Старонка на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі(недаступная спасылка)