Мікалай Уладзіслававіч Смольскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікалай Смольскі)
Мікалай Уладзіслававіч Смольскі
Дата нараджэння 24 верасня (7 кастрычніка) 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 1976(1976-04-29) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера батаніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Мікала́й Уладзісла́вавіч Смо́льскі (7 кастрычніка 1905, Нароўля — 29 красавіка 1976) — вучоны ў галіне батанікі. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1967), доктар біялагічных навук (1967), прафесар (1969). Акадэмік АН Таджыкскай ССР (1951). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

М. У. Смольскі нарадзіўся ў горадзе Нароўля. У 1924 годзе скончыў Горы-Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, у 1927 годзе Сібірскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Омску. У 1931—1941 гг. ва Усесаюзным інстытуце раслінаводства і Усесаюзнай селекцыйнай станцыі вільготна-субтрапічных культур у Сухумі. З 1945 года дырэктар Усесаюзнага НДІ сухіх субтропікаў у Душанбэ (Таджыкістан). У 1951—1952 гг. віцэ-прэзідэнт і акадэмік-сакратар Аддзялення натуральных навук Акадэміі навук Таджыкскай ССР. З 1955 па 1976 г. дырэктар Цэнтральнага батанічнага сада АН БССР.

Памёр 29 красавіка 1976 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.[1]

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка «Рададэндран 'Акадэмік Смольскі'»

М. У. Смольскаму належаць працы па вывучэнню фісташкавых саваннаў, шаўкоўніцы і пладовых культур Сярэдняй Азіі, селекцыі і інтрадукцыі субтрапічных культур ў зонах субтропікаў СССР.[1]

Вывучаў перспектыўныя для Беларусі кармавыя, тэхнічныя, лекавыя і арнаментальныя расліны, шляхі і метады рацыянальнага выкарыстання прыродных багаццяў, праблемы арганізацыі ў рэспубліцы сеткі дзяржаўных запаведнікаў, заказнікаў і помнікаў прыроды.[1]

Аўтар тэарэтычных асноў, зялёнага будаўніцтва, акліматызацыі і інтрадукцыі карысных раслін, аховы прыроды і інш. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій.

Сярод апублікаванага:

  • Растения субтропической и тропической флоры // Ботанический сад Академии наук БССР: путеводитель. — Минск: издательство Академии наук БССР. — С. 106—148. — 1956.
  • Деревья и кустарники, розы и сирень. — Мн., 1968. (у саўтарстве)
  • Многолетние цветочные растения. — Мн., 1972. (у саўтарстве)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1977 г. на доме па адрасе вул. Захарава № 25, у якім ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка (скульпт. Н. Трахтэнберг)[1].

Зноскі

  1. а б в г Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]