Перайсці да зместу

Мікалай Уладзіміравіч Куйбышаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Уладзіміравіч Куйбышаў
руск.: Николай Владимирович Куйбышев
Дата нараджэння 25 снежня 1893(1893-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1938(1938-08-01)[1] (44 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Руская імператарская армія і Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне камкор
Камандаваў Закаўказская ваенная акруга[d] і курсы «Выстрал»[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Святога Станіслава 2 ступені з мячамі Order of Saint Anna, 3rd class with swords ордэн Святога Станіслава 3 ступені з мячамі ордэн Святой Ганны 4 ступені

Мікалай Уладзіміравіч Ку́йбышаў (руск.: Николай Владимирович Ку́йбышев[2]; 25 снежня 1893(1893-12-25), Какшэтаў1 жніўня 1938(1938-08-01)[1], Масква) — савецкі военачальнік, камкор (15.02.1936[3]). Брат В. А. Куйбышава.

Нарадзіўся ў горадзе Какчэтаў у сям’і афіцэра. У 1912 годзе скончыў 1-ы Сібірскі імператара Аляксандра I кадэцкі корпус, у 1914 годзе — Аляксандраўскае ваеннае вучылішча. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1914—1918 гадах[2] амандаваў ротай і батальёнам у складзе 10-га Маларасійскага грэнадзёрскага палка. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года быў абраны членам палкавога камітэта[3][2], пасля Кастрыніцкай рэвалюцыі — выбраны камандзір палка[2]. У студзені 1918 года ўступіў у РКП(б), у чэрвені 1918 года — у Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны на Паўднёвым фронце, член Вышэйшай ваеннай інспекцыі. З 1919 года ваенны камісар, затым камандзір 3-й брыгады 9-й стралковай дывізіі[2], са студзеня[3] 1920 года — камандзір (начальнік[3]) 9-й стралковай дывізіі на Паўднёвым фронце[2], у чэрвені—кастрычніку[3] 1921 года — камандзір 2-га Каўказскага[3] корпуса[2].

У 1922 годзе М. У. Куйбышаў скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі РСЧА. З сакавіка 1922 года займаў пасаду каменданта Краштацкай крэпасці, з мая 1923 года па лістапад 1924 года[3] — начальніка Вышэйшай стралкова-тактычнай школы (курсаў «Выстрал»), з лістапада[3] 1924 года — памочніка камандуючага Туркестанцкім фронтам. У кастрычніку 1925 года М. У. Куйбышаў залічаны ў рэзерв РСЧА і накіраваны ў Кітай у якасці кіраўніка групы ваенных дарадцаў і спецыялістаў. У ліпені 1926 года прызначаны камандзірам і ваенным камісарам 3-га стралковага корпуса, у снежні 1926 года — начальнікам Каманднага ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення РСЧА. Са студзеня па лістапад 1928 года — памочнік камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі, лістапада 1928 года па лістапад 1929 года — камандуючы войскамі Сібірскай ваеннай акругі. Са снежня 1929 года М. У. Куйбышаў начальнік Галоўнага ўпраўлення РСЧА. З кастрычніка 1930 года сакратар распарадчых пасяджэнняў Савета Працы і Абароны СССР, член калегіі Наркамата Рабоча-сялянскай інспекцыі і кіраўнік Ваенна-марской інспекцыі. З лютага 1934 года па сакавік 1935 года член Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б) і кіраўнік групы па ваенна-марскіх справах. З чэрвеня 1937 года па студзень 1938 год — камандуючы войскамі Закаўказскай ваеннай акругі.

З красавіка 1935 года — член Бюро камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б). Член ЦВК СССР 5 склікання. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР першага склікання. Член узнагароднай камісіі пры Рэвалюцыйнага ваеннага СССР.

2 лютага 1938 года М. У. Куйбышаў арыштаваны. Прызнаў сябе вінаватым ва ўдзеле ў антысавецкай трацкісцкай ваенна-фашысцкай змове, а таксама ў тым, што ён з’яўляўся шпіёнам нямецкай, польскай, японскай і літоўскай разведак. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 1 жніўня 1938 года прыгавораны да смяротнага пакарання. Расстраляны і пахаваны на палігоне «Камунарка». 19 мая 1956 года быў рэабілітаваны. Пасмяротна рэабілітаваны ў 1956 годзе.

  1. а б Куйбышев Николай Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б в г д е ё ВСЭ 1973.
  3. а б в г д е ё ж Куйбышев Николай Владимирович // Крснознамёнцы (руск.)
  • Ку́йбышев Николай Владимирович // Т. 13. Конда — Кун. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 569. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Ку́йбышев Николай Владимирович // Военный энциклопедический словарь (руск.) / Пред. Гл. ред. комиссии С. Ф. Ахромеев. — 2-е изд.. — М.: Воениздат, 1986. — С. 381. — 863 с. — 150 000 экз.
  • Ку́йбишев Микола Володимирович // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1980. — Т. 5 : Кантата — Кулики. — С. 561. — 566, [2] с., [24] арк. іл. : іл., портр., карти + 1 арк с. (укр.)
  • Черушев Н. С., Черушев Ю. Н. Расстрелянная элита РККА (командармы 1-го и 2-го рангов, комкоры, комдивы и им равные): 1937—1941. Биографический словарь. — М.: Кучково поле; Мегаполис, 2012. — 2000 экз. — ISBN 978-5-9950-0217-8. (руск.)