Мікола Дубовік
Мікола Дубовік | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 1928 (22 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Мікола Дубовік (28 ліпеня 1905, в. Мурыны, цяпер в. Каменка, Капыльскі раён Мінскай вобласці — 30 чэрвеня 1928) — беларускі паэт-маладняковец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 ліпеня 1905 года ў вёсцы Мурыны ў беднай сялянскай сям’і. Нягледзячы на матэрыяльныя складанасці скончыў агульнаадукацыйныя курсы (1923) і паступіў на факультэт грамадскіх навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, потым перавёўся на літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта. У 1926 г. быў дэлегатам Першага з’езду «Маладняка». Некалькі разоў кідаў вучобу, служыў у арміі[1].
Трагічна загінуў 30 чэрвеня 1928 года падчас купання салдат у р. Бярэзіна пад Бабруйскам. Пахаваны на брацкіх могілках каля Бабруйска[1] (па інфармацыі Ірыны Багдановіч[2]).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ад сярэдзіны 1920-х актыўна публікаваўся ў перыядычным друку, часопісах «Чырвоны Сцяг», «Узвышша», «Маладняк», «Аршанскі маладняк», полацкім альманаху «Наддзвінне». Захапляўся паэзіяй Дж. Байрана, І. Гётэ, Ф. Шылера. Паэт Янка Бобрык, яго сябар, напісаў верш на смерць Дубовіка ў часопісе «Маладняк», таксама памяці маладога творцы прысвяцілі свае вершы Алесь Звонак і Валерый Маракоў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Дубовік Мікола – Белліт (17 кастрычніка 2023). Праверана 24 жніўня 2024.
- ↑ Гаўрук — Жалязняк – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 24 жніўня 2024.