Мікола Кусянкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікола Кусянкоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 11 лютага 1935(1935-02-11) (84 гады)
Месца нараджэння:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік

Мікола (Мікалай Сяргеевіч) Кусянкоў (нар. 11 лютага 1935; вёска Перарост, Добрушскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі празаік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. У 1953 годзе скончыў Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум. Працаваў у лясгасах Калінінградскай вобласці, лесаўпарадчыкам на Беларусі і ў Сібіры. У 1969 годзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР. Пасля заканчэння курсаў (1971) — намеснік адказнага сакратара абласной газеты «Гомельская праўда». З 1977 года — рэдактар дакументальных фільмаў на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1980—1985 гадах — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». З 1985 года — загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура», з 1986 года — намеснік галоўнага рэдактара гэтага выдавецтва. Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982).

Першы верш надрукаваў у 1955 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Жывіца» (1966), «Без прывалу» (1969), «Дуброва» (1990). Выдаў кнігу апавяданняў «Завязь» (1987).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]