Пераростаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пераростаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Перарост
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 675
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пераро́стаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Перарост.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Новажыццёўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пераростаўскага сельсавета 8 населеных пунктаў[1]. 28 сакавіка 2008 года скасаваны пасёлак Беразнякі[2]. 29 верасня 2011 года скасавана вёска Хутар (увайшла ў склад аграгарадка Перарост)[3]. 28 сакавіка 2023 года ў склад сельсавета з Церахоўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (аграгарадок Васільеўка і пасёлак Чырвоны Алёс)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 829 чалавек[5], з іх 89,6 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,6 % — армяне, 1,4 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (5 населеных пунктаў) — 675 чалавек[7].

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 82. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Перечень наименований географических объектов, прекративших своё существование за 2008 г. Архівавана 5 красавіка 2016.
  3. Решение Добрушского районного Совета депутатов от 29 сентября 2011 г. № 100 Об упразднении деревни Хутор и изменении границ агрогородка Перерост(недаступная спасылка)
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 марта 2023 г. № 448 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.