Андрэй Уладзіміравіч Нічыпарчык
Андрэй Уладзіміравіч Нічыпарчык | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1987 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 мая 2021 (33 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь |
Гады службы | 2010—2021 |
Званне | |
Часць | 116-я штурмавая авіяцыйная база (Ліда) |
Узнагароды і званні |
Андрэй Уладзіміравіч Нічыпарчык (17 кастрычніка 1987, Паставы — 19 мая 2021, Баранавічы) — маёр ВПС Рэспублікі Беларусь, ваенны лётчык першага класа. Загінуў, адводзячы некіруемы самалёт Як-130 ад Баранавічаў. Пасмяротна ўдастоены звання Героя Беларусі (2021)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 17 кастрычніка 1987 года ў Паставах у сям'і ваеннага лётчыка-снайпера Уладзіміра Нічыпарчыка[2]. Бацька 33 гады прысвяціў палётам. Ён займаўся фарміраваннем пілатажнай групы ВПС і СПА «Белая Русь». Маці была настаўніцай у пачатковай школе. Андрэй Нічыпарчык з дзяцінства марыў стаць лётчыкам[3].
У трэцім класе перайшоў у школу № 9 горада Ліды. Прадстаўляў навучальную ўстанову ў розных спартыўных спаборніцтвах, добра ведаў англійскую мову. У 2005 годзе скончыў школу[3]. Затым паступіў на авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, які паспяхова скончыў у 2010 годзе.
З 2016 года служыў камандзірам і інструктарам вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы[1], рыхтаваў да палётаў на Як-130 маладых пілотаў. З 2017 года браў удзел у паветраных парадах, дэманстрацыйных палётах. Неаднаразова ўдзельнічаў у вучэннях і міжнародных конкурсах у Беларусі і за мяжой. За сваю службу асвоіў Як-52, Л-39, Су-25, Як-130[2].
Гібель[правіць | правіць зыходнік]
19 мая 2021 года разам са сваім вучнем лейтэнантам Мікітам Куканенкам выконваў вучэбна-трэніровачны палёт над Баранавічамі. Экіпаж Як-130 (борт 74) выявіў тэхнічную няспраўнасць. Ад моманту ўзнікнення аварыйнай сітуацыі да падзення самалёта прайшло крыху больш за хвіліну. У гэтых умовах на вышыні каля 50 м экіпажу ўдалося стабілізаваць кірунак палёту і накіраваць Як-130 у адзіную кропку, якая была па-за жылымі пабудовамі[1]. А 12:33 самалёт зваліўся каля двухпавярховак у раёне вуліцы Розы Люксембург, пашкодзіўшы тры дамы.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У загінулага пілота засталася жонка, два маленькія сыны і дачка. На час смерці бацькі старэйшаму сыну шэсць, чатыры дачцэ, самаму малодшаму сыну — паўтара года[5].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Герой Беларусі (24 лістапада 2021, пасмяротна) — за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку[6];
- медаль «За бездакорную службу» III ступені[2].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Лётчыкам Андрэю Нічыпарчыку і Мікіце Куканенку пасмяротна прысвоена званне «Герой Беларусі»
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Сообщение пресс-службы(руск.) . Министерство обороны Республики Беларусь (19 мая 2021).
- ↑ 3,0 3,1 "Светлый парень, душа компании": друзья о погибшем в Барановичах пилоте(руск.) . Sputnik Беларусь (19 мая 2021).
- ↑ Александр Карев о крушении самолёта в Барановичах: «Рука лётчика была на ручке до самого удара, до конца»(руск.) . СТВ (21 мая 2021).
- ↑ Алеся Добыш «Андрей был счастливым отцом, Никита недавно женился». В Лиде попрощались с погибшими во время крушения военного самолёта летчиками(руск.) . Комсомольская правда (21 мая 2021).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 24 лістапада 2021 г. № 457 «Аб узнагароджанні» . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (24 лістапада 2021). Праверана 24 лістапада 2021.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Паставах
- Памерлі 19 мая
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Баранавічах
- Пахаваныя ў Лідзе
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Героі Беларусі
- Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
- Загінулі ў авіякатастрофах
- Лётчыкі Беларусі