Мікіта Юр’евіч Сцяпанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мікіта Сцяпанаў
Поўнае імя Мікіта Юр’евіч Сцяпанаў
Нарадзіўся 6 красавіка 1996(1996-04-06)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 78 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Атырау
Нумар 18
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2017 Беларусь Смалявічы-СТІ 88 (3)
2017   Беларусь Прамень (Мінск) 13 (0)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 27 (0)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 27 (1)
2020 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 10 (0)
2021 Беларусь Нёман (Гродна) 2 (0)
2021—2022 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 42 (3)
2023— Казахстан Атырау 25 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (0)
2020 Беларусь Беларусь 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 лютага 2020

Мікіта Сцяпанаў (нар. 6 красавіка 1996, Смалявічы) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Атырау».

Старэйшы брат Мікіты, Раман, таксама футбаліст.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах, пачынаў дарослую кар’еру ў 2013 годзе ў складзе «Смалявічаў-СТІ» ў Першай лізе. На наступны сезон ужо замацаваўся ў асноўнай камандзе смалявічцаў.

У пачатку 2017 года выконваў функцыі капітана каманды, але ў першай палове сезона 2017 стаў радзей з’яўляцца ў стартавым складзе, і ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Прамень»[3]. Дапамог сталічнаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу і па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[4]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком стартавага складу, з паўабаронцы перакваліфікаваўся ў абаронцу.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У складзе заставаўся асноўным абаронцам, часам выконваў функцыі капітана каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету з Вышэйшай лігі.

У студзені 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў беластоцкай «Ягелоніі», аднак польскі клуб вырашыў не падпісваць пагадненне з абаронцам, і неўзабаве той папоўніў склад жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[5]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе жодзінцаў, аднак пазней страціў месца ў аснове, са жніўня не гуляў за асноўныю каманду, выступаў за дубль.

У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Неўзабаве стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і падпісаў пагадненне з клубам[7]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе гродзенцаў, але хутка трапіў на лаўку запасных. У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў гродзенскую каманду[8] і неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[9], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з «Іслаччу»[10]. У снежні 2022 года разарваў кантракт з клубам[11].

Са студзеня 2023 года трэніраваўся з казахстанскім «Атырау» і ў лютым 2023 года афіцыйна стаў іграком клуба[12]. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з «Атырау»[13].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Літвы (2:1).

26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 6 0
2014 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 22 0
2015 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 27 1
2016 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 21 2
2017 (1) Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 12 0
2017 (2) Д2 Прамень Беларусь 13 0
2018 Д1 Прамень Беларусь 27 0
2019 Д1 Дняпро Беларусь 27 1
2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 10 0
2021 (1) Д1 Нёман Беларусь 2 0
2021 (2) Д1 Іслач Беларусь 13 1
2022 Д1 Іслач Беларусь 29 2
2023 Д1 Атырау Казахстан 25 0

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Nikita Stepanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Nikita-Stepanov-564&season=2023MEN
  3. Ануфриев расторг контракт со «Смолевичи СТИ», Степанов арендован «Лучом» до конца сезона (руск.). by.tribuna.com.
  4. Каплунов и Степанов подписали контракты с "Лучом" (руск.). football.by (4 снежня 2017). Праверана 15 лютага 2024.
  5. Сямук и Степанов стали игроками "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (30 студзеня 2020). Праверана 15 лютага 2024.
  6. Защитник Степанов покинул "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (13 студзеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
  7. Никита Степанов подписал контракт с "Неманом" (руск.). football.by (29 студзеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
  8. Степанов покинул "Неман" (руск.). football.by (8 ліпеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
  9. Никита Степанов стал игроком "Ислочи" (руск.). football.by (17 ліпеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
  10. Степанов подписал новый контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (31 студзеня 2022). Праверана 15 лютага 2024.
  11. Степанов покинул "Ислочь" и может уехать в Казахстан к Виталию Жуковскому (руск.). football.by (15 снежня 2022). Праверана 15 лютага 2024.
  12. Футбол. Никита Степанов стал игроком "Атырау" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2023. Праверана 18 лютага 2023.
  13. Никита Степанов продлил контракт с "Атырау" (руск.). football.by (15 лютага 2024). Праверана 15 лютага 2024.
  14. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 15 лютага 2024.