Перайсці да зместу

МТБанк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мінскі транзітны банк)
МТБанк
Мінскі транзітны банк
Тып Банкаўская сфера
Заснаванне 14 сакавіка 1994[1]
Краіна
Адрас
Галіна банкаўская справа[d]
Уласны капітал
  • 423 млн Br (2021)[2]
Абавязацельствы 1 553 346 000 Br[3]
Абарот 12 636 400 рублёў (2010; 42 209 тысяч $)
Чысты прыбытак
  • 85,9 млн Br (2021)[3]
Актывы
  • 1,98 млрд Br (2021)[2]
Дэвіз Банк свежых рашэнняў
Даччыныя кампаніі ААТ НКФА АРІП[4][5]
Сайт mtbank.by (руск.)(англ.)

Закрытае акцыянернае таварыства «Мінскі транзітны банк» (ЗАТ «МТБанк») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Упаўнаважаны банк Дзяржаўнага мытнага камітэта. Заснаваны ў 1994, першы банк з удзелам замежнага капіталу.

Буйнейшыя акцыянеры — «MTB Investments Holdings Limited» (супольнае прадпрыемства «Атлант-М» і «Horizon Capital», ЗША) — 98,97 % акцый, УП «Мінскінтэркапс» — 0,56 % і Мінскі гарадскі тэрытарыяльны фонд дзяржаўнай маёмасці — 0,438 %[6].

БІК 153001117, УНП 100394906, АКПА 14619370.

SWIFT: MTBK BY22. Тэлекс: 252157 MTB BY.

14 сакавіка 1994 года зарэгістраваны пастановай Нацыянальнага банка Беларусі № 38 як ЗАТ "Супольны камерцыйны беларуска-латвійска-швейцарскі банк «Мінскі транзітны банк»[7]. Першы банк у Беларусі з удзелам замежнага капіталу[8].

У 1997 годзе ЗАТ «Мінскі транзітны банк» прыняты ў Асацыяцыю камерцыйных банкаў Рэспублікі Беларусь. Банкам асвоены новыя аперацыі для кліентаў, сярод якіх крэдытаванне прыватных асоб на спажывецкія патрэбы, набыццё і будаўніцтва жылля, а таксама прыём камунальных і мытных плацяжоў. Атрыманая ліцэнзія на працу з каштоўнымі паперамі.

У 2000 годзе ЗАТ «Мінскі транзітны банк» пашырыў лінейкі рознічных паслуг: наяўныя грашовыя сродкі выдаюцца па міжнародных пластыкавых картах VISA, Euro Card, Master Card; па пераводах фізічныя асобы могуць атрымаць наяўныя грашовыя сродкі без адкрыцця рахунку; у банку праводзяцца аперацыі па пераводах Western Union.

У 2001 годзе асноўным акцыянерам стаў холдынг «Атлант-М». У 2007 годзе да ліку акцыянераў далучылася амерыканская кампанія «Horizon Capital».

У 2003 годзе ўласны капітал ЗАТ «Мінскі транзітны банк» павялічаны да 10 млн еўра. Выпушчаны першыя карткі MasterCard. Банк паспяхова працуе з прадуктамі American Express Company: па аб’ёмах продажу дарожных чэкаў МТБанк займаў 2 месца ў Рэспубліцы Беларусь і 1 месца па тэмпах росту аб’ёмаў продажу.

У 2007 годзе ў склад акцыянераў увайшла холдынгавая кампанія амерыканскага інвестыцыйнага фонду Horizon Capital: уласны капітал банка павялічваецца да 43,8 млн USD, то-бок на 143,6 %. У рамках праграмы падтрымкі малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Беларусі ЗАТ «Мінскі транзітны банк» і ЕБРР заключаюць крэдытныя пагадненні на суму 4, а затым 10 млн USD.

Банк абраны ў каардынацыйны савет лакальнай сеткі Глабальнага дагавора ААН у Рэспубліцы Беларусь.

У 2021 годзе ЗАТ «МТБанк» набыў 99,999 % акцый і далучыў да сябе ЗАТ «Ідэя Банк»[9].

У 2022 годзе банк трапіў пад санкцыі Канады[10].

  • Прадстаўленне поўнага комплексу паслуг карпаратыўным і прыватным кліентам.
  • Упаўнаважаны банк Дзяржаўнага мытнага камітэту на права гарантаваць выплату мытных плацяжоў.
  • Банк ажыццяўляе прафесійную і біржавую дзейнасць па каштоўных паперах. З’яўляецца ўпаўнаважаным дэпазітарыем, які выконвае функцыі па ўліку правоў на дзяржаўныя і карпаратыўныя каштоўныя паперы[11].

Зноскі

  1. а б https://www.mtbank.by/about/general/
  2. а б https://www.mtbank.by/upload/docs/finreports/Financial-statements-IFRS-2021-eng.pdf
  3. а б https://www.mtbank.by/about/reporting/finreports/
  4. https://raschet.by/upload/iblock/1c3/f8sf20685b9mxswiozs7nvv8ir38z82u/ERIP-finansovaya-otchetnost-2021.pdf
  5. https://www.raschet.by/upload/iblock/a15/finansovaya-otchetnost-za-2016-g..pdf
  6. Акцыянеры (руск.). Кіраўніцтва банка. МТБанк (1 лютага 2014).
  7. Статут банка (руск.). Пра МТБанк. МТБанк (1 лютага 2014).
  8. Гісторыя (руск.). Пра МТБанк. МТБанк (1 лютага 2014).
  9. Ідэя Банк спыняе сваю дзейнасць у Беларусі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2021. Праверана 30 снежня 2021.
  10. Закрите акціонерне товариство «МТБанк»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023. Праверана 28 лютага 2023.
  11. Агульная інфармацыя аб МТБанке