Мітраполія Маці Божай з цэнтрам у Маскве

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мітраполія Маці Божай з цэнтрам у Маскве
лац.: Provincia ecclesiastica Moscoviensis Matris Dei
руск.: Митрополия Матери Божией с центром в Москве
Рымскі абрад
Галоўны горад Масква
Краіна  Расія[1]
Дата заснавання 11 лютага 2002
Архікафедральны сабор Архікафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Мітрапаліт Паала Пецы
Дыяцэзій у складзе 4
Архідыяцэзія Архідыяцэзія Маці Божай з цэнтрам у Маскве
Суфраганныя дыяцэзіі Дыяцэзія Святога Іосіфа з цэнтрам у Іркуцку
Дыяцэзія Святога Клімента з цэнтрам у Саратаве
Праабражэнская дыяцэзія з цэнтрам у Новасібірску

Мітрапо́лія Ма́ці Бо́жай з цэ́нтрам у Маскве́ (лац.: Provincia ecclesiastica Moscoviensis Matris Dei) — царкоўная правінцыя (мітраполія) Рымска-Каталіцкай Царквы, межы якой геаграфічна амаль супадаюць з межамі Расійскай Федэрацыі (за выключэннем Крыма (уваходзіць у склад Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіі Львоўскай мітраполіі), які быў de facto далучаны да Расіі ў 2014 годзе, што не было прызнана большасцю краін свету, а таксама за выключэннем паўднёвай часткі вострава Сахалін і ўсіх Курыльскіх астравоў: гэтыя тэрыторыі, прыналежнасць якіх аспрэчваецца Японіяй, уваходзяць у склад асобнай структуры — Паўднёва-Сахалінскай апостальскай прэфектуры). Складаецца з чатырох дыяцэзій: архідыяцэзіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве і яе трох суфраганных дыяцэзій: Святога Іосіфа з цэнтрам у Іркуцку, Святога Клімента з цэнтрам у Саратаве і Праабражэнскай з цэнтрам у Новасібірску. Дыяцэзіяльны біскуп архідыяцэзіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве адначасова з’яўляецца Мітрапалітам мітраполіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утворана Папам Янам Паўлам II 11 лютага 2002 года: чатыры апостальскія адміністратуры, што існавалі раней на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, былі ўзнятыя да ўзроўню дыяцэзій, прычым апостальская адміністратура Поўначы Еўрапейскай Расіі стала архідыяцэзіяй Маці Божай з цэнтрам у Маскве. Менавіта архідыяцэзія Маці Божай з цэнтрам у Маскве, разам са сваімі трыма суфраганнымі дыяцэзіямі: Святога Іосіфа з цэнтрам у Іркуцку, Святога Клімента з цэнтрам у Саратаве і Праабражэнскай з цэнтрам у Новасібірску — і ўтварылі царкоўную правінцыю (мітраполію) Маці Божай з цэнтрам у Маскве. Тэрыторыя мітраполіі цалкам супадала з геаграфічнымі межамі Расійскай Федэрацыі на момант утварэння.

У 2014 годзе Расія здзейсніла анексію ўкраінскага паўвострава Крым. З таго моманту Крым de facto кантралюецца Расійскай Федэрацыяй, хаця большасць краін свету не прызнала юрыдычнай правамернасці акту далучэння Крыма да складу Расіі. Святы Прастол як суб’ект міжнароднага права прызнае Крым тэрыторыяй Украіны. Адпаведна, Апостальская Сталіца як адміністрацыйны цэнтр усёй Каталіцкай Царквы не стала змяніць межы ніводнай дыяцэзіі ў складзе мітраполіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве. Такім чынам, тэрыторыя Крыма, з пункту гледжання кананічнага права Рымска-Каталіцкай Царквы, знаходзіцца ў складзе Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіі Львоўскай мітраполіі. Аднак, дзеля дабрабыту крымскіх рыма-каталікоў і забеспячэння нармальнага функцыянавання рымска-каталіцкіх структур у Крыме, 22 снежня 2014 года Апостальская Сталіца прызначыла дапаможнага біскупа Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіі (які прыбыў на паўвостраў яшчэ ў сакавіку 2014 года, фактычна ў самы разгар крымскага крызісу) дэлегатам пастырскай акругі Крыма і Севастопаля, аб чым была заключана адпаведная дамова з уладамі Расійскай Федэрацыі.

Варта адзначыць, што ў склад мітраполіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве не ўваходзяць і тэрыторыі, права на валоданне якімі Расійскай Федэрацыяй аспрэчваецца Японіяй: паўднёвая частка вострава Сахалін і Курыльскія астравы — яны ўваходзяць у склад Паўднёва-Сахалінскай апостальскай прэфектуры, сітуацыя вакол якой нават стала прычынай дыпламатычнага канфлікту паміж Расіяй і Святым Прастолам, што пацягнула за сабой высылку з краіны біскупа Ежы Мазура, грамадзяніна Польшчы.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У склад мітраполіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве ўваходзяць чатыры дыяцэзіі:

Мітрапаліты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Тэрыторыя паўвострава Крым, паўднёвая частка вострава Сахалін і Курыльскія астравы не ўваходзяць у склад мітраполіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве.
  2. Інгрэс адбыўся 27 кастрычніка 2007 года.