Міхал Валадковіч
Выгляд
Міхал Валадковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1712 | ||||||
Смерць | 1790 | ||||||
Род | Валадковічы | ||||||
Бацька | Францішак Валадковіч[d] | ||||||
Маці | Соф’я з Ваньковічаў[d] | ||||||
Жонка | Тэрэза з Пацаў[d][1] і Кацярына з Галімскіх[d][1] | ||||||
Дзеці | Юзаф Валадковіч, Вінцэнт Валадковіч і Барбара з Валадковічаў[d][1] |
Міхал Валадковіч (каля 1712 — 1790) — вялікалітоўскі ўраднік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Валадковічаў герба «Радван». Нарадзіўся ў сям’і Францішка Антонія Валадковіча, войскага менскага[2].
Староста гайненскі. У 1763 годзе фундаваў менскі касцёл кармелітаў[2].
Уладальнік маёнткаў у Віленскім, Віцебскім, Менскім і Новагародскім ваяводствах[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У першым шлюбе з Тэрэзай з Пацаў. Дзеці[2]:
- Барбара, у шлюбе са Стэфанам Дамінікам Ромерам (1721—1793), падкаморым троцкім, сынам Стэфана Ежы Ромера;
- Канстанцыя, манашка.
У другім шлюбе з Кацярыны з Галімскіх (каля 1730 — 16.12.1811), дачкі Юзафа Галінскага (пам. пасля 17.04.1753), войскага аршанскага. Дзеці[2]:
- Юзаф (23.11.1761 — 1822), з 1802 па 1804 вілейскі павятовы маршалак, з 1805 па 09.1811 мінскі губернскі маршалак. Жонка графіня Караліна з Бжастоўскіх (1760 — пасля 1811), дачка Станіслава Іосіфавіча Бжастоўскага, ваяводы інфлянцкага.
- Дамінік Алаізій (нар. 19.06.1763);
- Вінцэнт (27.03.1765 — 1839), шамбялян (1785), дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ (з 1791 па 1792), барысаўскі павятовы маршалак (з 1805 па 1808), старшыня 1-га Дэпартамента Мінскага галоўнага суда з 1821 года, масон, на 1836 валодаў набытымі маёнткамі Дзекшняны Вілейскага павета (з 1815; 311 душ прыгонных муж. полу), Саламярэвічы (Саламарэчча) і Вейшнарова Мінскага павета (з 1815; 349 душ прыгонных муж. полу), Маркаў Вілейскага павета (з 1819; 115 душ прыгонных муж. полу), Старое Сяло і Краснае Мінскага павета (з 1820; 538 душ прыгонных муж. полу); яго 1-я жонка: графіня Тэрэза Іосіфаўна Пшаздзецкая (пам. пасля 1786), дачка старосты грабоўскага; яе 1-й муж: Францішак-Ксаверый Марцінавіч Валадковіч (4 1786), суддзя Мінскага гродскага суда (1775), шамбялян (1780); 2-я жонка: графіня Ядвіга-Вінцэнта Іосіфаўна Тышкевіч (каля 1782 — 1864), дачка старосты вяляціцкага;
- Ігнацій (пам. 03.02.1831 у маёнтку Смалянцы Лепельскага павета), уладальнік маёнткаў Нізкі Гарадок, Чэрнень, Смалянцы, Чашнікі, Багушэвічы, Дзякшняны, Саламарэчча, Вайшнарова, Саладзяневічы і часткі Гайны; яго жонка: Ганна Рабчынская; нашчадства не пакінуў.
- Ганна Соф’я (у манастве — Тэрэза; 19.04.1757 — 22.10.1827, г. Мінск), ігумення манастыра бенедыкцінцаў у г. Мінску. Пахаваны 25.10.1827 на Кальварыйскіх могілках Мінска пры капліцы.
Зноскі
- ↑ а б в Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 298. — 377 с.
- ↑ а б в г д ВОЛОДКОВИЧ Иосиф (Юзеф) Михайлович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.