Міхась Дуброўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхась Дуброўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 3 кастрычніка 1897(1897-10-03)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 11 верасня 1983(1983-09-11) (85 гадоў)
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: драматург, перакладчык, пісьменнік, паэт

Міхась Дуброўскі (3 кастрычніка 1897, в. Казелле, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 11 верасня 1983) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Працаваў паштальёнам у Харкаве (1915—1916), быў прызваны ў армію. Прымаў удзел у падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Смаленску і на Клімаўшчыне. Служыў у Чырвонай Арміі. Скончыў творчае аддзяленне Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута імя В. Брусава ў Маскве (1925), быў накіраваны на працу ў Мінск — навуковым супрацоўнікам літаратурнай камісіі Інбелкульта. У 1926—1945 гг. жыў у Маскве, працаваў упраўдомам ва Усесаюзным радыёкамітэце, настаўнічаў (у 1941—1942 гг. працаваў у Башкірыі). Скончыў аспірантуру пры Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры (1941). З 1945 — старшы выкладчык Брэсцкага педагагічнага інстытута, у 1949—1950 гг. — Літаратурнага інстытута (Масква), у 1950—1957 — Гродзенскага педінстытута. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1959 года).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў у перыядычным друку з вершамі, п'есамі, артыкуламі з 1918. Сааўтараў (разам з П. Шастаковым) п'есы-лібрэта «Уласнай рукой» (газета «Гудок», 1928—1929, пастаўлена ў 1919). У 1926 у яго перакладзе на беларускую мову выйшла асобным выданнем паэма О. Уайльда «Балада Рэдынгскай турмы».

Узнагароджаны медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Дуброўскі Міхась // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.