Міхаіл Аляксеевіч Ягораў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Аляксеевіч Ягораў
Смоленск. Памятник сержанту Егорову..JPG
Дата нараджэння 5 мая 1923(1923-05-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 1975(1975-06-20)[1] (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія і Сухапутныя войскі СССР[d]
Званне сяржант
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
знак «Шахцёрская слава» III ступені Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Славы III ступені медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «За вызваленне Варшавы» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» Patriotic Order of Merit in gold
Commons-logo.svg Міхаіл Аляксеевіч Ягораў на Вікісховішчы

Міхаіл Аляксеевіч Ягораў (руск.: Михаи́л Алексе́евич Его́ров; 5 мая 1923 — 20 чэрвеня 1975) — Герой Савецкага Саюза, сяржант Чырвонай Арміі, разам з малодшым сяржантам Мелітонам Кантарыя пад кіраўніцтвам лейтэнанта А. П. Бераста ўстанавіў сцяг Перамогі на даху нямецкага Рэйхстага раніцай 1 мая 1945 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Ярмошанкі; рускі. Атрымаў пачатковую адукацыю, працаваў у калгасе. Падчас акупацыі Смаленскай вобласці войскамі вермахта ўступіў у партызанскі атрад. У дзеючай арміі са снежня 1944 года. Разведчык 756-га стралковага палка 150-й стралковай дывізіі 3-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронту.

Разам з малодшым сяржантам Мелітонам Кантарыя ўзняў Сцяг Перамогі на даху рэйхстага падчас штурму будынка. Групай кіраваў лейтэнант А. П. Бераст. За дасканалы подзвіг яму Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1946 года было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і медаля Залатая Зорка за № 6972.

Да 1947 года заставаўся ў войску. Скончыў партшколу ў Смаленску. Працаваў на Руднянскім малочнакансервавым камбінаце. Загінуў 20 чэрвеня 1975 года ў аўтамабільнай катастрофе.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Mikhail Alekseevich Yegorov // TracesOfWar