Міхаіл Ануфрыевіч Багдановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Ануфрыевіч Багдановіч
Дата нараджэння 11 лістапада 1900(1900-11-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 1942(1942-07-15) (41 год)
Месца смерці
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1937)
Навуковае званне
Альма-матар

Міхаіл Ануфрыевіч Багдановіч (нар. 11 лістапада 1900, Капыль — 15 ліпеня 1942, Сыктыўкар, Комі АССР) — беларускі навуковец-медык. Дацэнт (1936), кандыдат медыцынскіх навук (1937).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў вышэйшае пачатковае вучылішча ў вёсцы Раманава Слуцкага павета ў 1918 годзе. Працаваў прыватным настаўнікам у Капылі (1918), сакратаром зямельнага і харчовага аддзелаў Камыльскага рэвалюцыйнага камітэта (1918—1919). У 1919—1922 быў радавым Чырвонай арміі (Слуцкі асобы батальён). У 1922 паступіў на працоўны факультэт БДУ. Скончыў медыцынскі факультэт БДУ ў 1927 годзе.

Працаваў адказным сакратаром Наркамздрава БССР (1927—1929), адказным сакратаром ЦК прафсаюза «Медсанпраца» (1929—1930), намеснікам дырэктара па вучэбнай працы Беларускага медыцынскага інстытута (1930—1931).

У 1931—1933 быў аспірантам 2-й тэрапеўтычнай клінікі і асістэнтам 1-й тэрапеўтычнай клінікі. Дырэктар Беларускага медыцынскага інстытута (1933—1934), дацэнт кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута (1935—1938 гг.), адначасова кансультант-тэрапеўт 4-га лячэбна-санітарнага упраўлення Наркамздрава БССР.

Арыштаваны 30 ліпеня 1938 года ў Менску. Асуджаны асобай нарадай пры НКУС 5 жніўня 1939 года за «шпіёнскую дзейнасць на карысць польскіх разведорганаў» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКУС Комі АССР. Працаваў доктарам у турме НКУС. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 23 сакавіка 1956 года[1][2].

Зноскі