Сяргей Пятровіч Рубніковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Пятровіч Рубніковіч
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1974(1974-06-18) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці стаматолаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (2012)
Навуковае званне
Альма-матар

Сяргей Пятровіч Рубніковіч (нар. 18 чэрвеня 1974, в. Сасноўцы, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі ўрач. Доктар медыцынскіх навук (2012), прафесар (2015), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2021)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 чэрвеня 1974 года ў вёсцы Сасноўцы Валожынскага сельсавета. Скончыў Шаркаўшчынскую СШ №1[1].

У 1996 годзе скончыў стаматалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1998 годзе скончыў клінічную ардынатуру па артапедычнай стаматалогіі на кафедры артапедычнай стаматалогіі БелМАПА. З 1998 года працаваў асістэнтам, а затым з 2004 года дацэнтам кафедры артапедычнай стаматалогіі БДМУ. У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Выбар куксавай штыфтавай укладкі і штыфтавых зубоў з улікам захаванасці сценак каналаў каранёў (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)», а ў 2011 годзе доктарскую дысертацыю на тэму: «Лазерна-аптычная дыягностыка хвароб перыядонту і абгрунтаванне метадаў іх лячэння (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)». З красавіка 2013 года загадчык кафедры артапедычнай стаматалогіі і артадантыі з курсам дзіцячай стаматалогіі БелМАПА.

21 верасня 2020 года прызначаны на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком навуковай школы па стаматалогіі з выкарыстаннем клетачных і лічбавых тэхналогій. Аўтар больш як 450 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 35 кніжных выданняў, 300 артыкулаў у беларускіх і замежных выданнях, 20 патэнтаў на вынаходствы, 19 інструкцый па прымяненні, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, мае звыш 250 актаў укараненняў у практычную ахову здароўя і навучальны працэс.

Санкцыі ЕС, іншых краін[правіць | правіць зыходнік]

21 чэрвеня 2021 года Рубніковіч быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[3]. Паводле рашэння Савета Еўрапейскага саюза Рубніковіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Аляксандра Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[4]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года Рубніковіч трапіў і ў санкцыйны спіс Швейцарыі[5][6]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7].

У чэрвені 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Рубніковіча, які патрабаваў зняцця санкцый ЕС[8].

Зноскі

  1. а б [1]
  2. Кадравы дзень у Прэзідэнта: новы дзяржаўны санітарны ўрач, рэктары ВНУ і кіраўніцтва Мінфіна
  3. МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  4. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex  (англ.), 21.06.2021
  5. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  6. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  7. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  8. Еўрапейскі суд адмовіўся зняць санкцыі яшчэ з трох лукашыстаў. Наша Ніва (12 чэрвеня 2023).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]