Міхаіл Данілавіч Сіянін
Міхаіл Данілавіч Сіянін | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 снежня 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 1973 (71 год) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Міхаіл Данілавіч Сія́нін[1] (17 снежня 1901 — 1 кастрычніка 1973) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, гвардыі палкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
М. Д. Сіянін нарадзіўся ў вёсцы Забалацце (сучасны Аршанскі раён Віцебскай вобласці Беларусі). З 15 гадоў пачаў працаваць на заводзе ў Барані[2]. У 1917 годзе добраахвотнікам уступіў у армію[2]. Удзельнічаў у баях на Аршаншчыне, служыў у Дарагабужы, у 235-м Невельскім палку Омскай імя Італьянскага пралетарыята жалезнай дывізіі[2]. Скончыў курсы Чырвоных камандзіраў. Ваяваў на Туркестанскім фронце, з 1923 па 1931 год удзельнічаў у барацьбе з басмачамі[2].
У Чырвонай Арміі з 1920 года; узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і імянной шашкай Рэўваенсавета СССР. У 1927 годзе скончыў Вышэйшую кавалерыйскую школу, у 1941 г. — Ваенную акадэмію Генштаба.
У Вялікую Айчынную вайну на фронце з лістапада 1941 года: палкоўнік, камандзір 69-й механізаванай брыгады. Удзельнічаў у бітве пад Масквой. У верасні 1943 года брыгада пад яго камандаваннем вызначылася ў бітве за Дняпро каля сяла Вялікі Букрын, на паўднёвы ўсход ад Кіева, 22.09.1943 г. батальён брыгады фарсіраваў Дняпро ў раёне сяла Зарубніцы і захапіў плацдарм. На працягу трох сутак пад ударамі авіяцыі праціўніка М. Д. Сіяніну ўдалося пераправіць на плацдарм асноўныя сілы брыгады і замацавацца на плацдарме.
М. Д. Сіянін — удзельнік баёў на Дуклінскім перавале ў Чэхаславакіі.
У 1948 годзе М. Д. Сіянін скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Я. Варашылава. Жыў у Оршы, працаваў дырэктарам Мемарыяльнага музея Канстанціна Сяргеевіча Заслонава.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «Залатая Зорка»
- 2 ордэны Леніна
- 3 ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Суворава 3-й ступені
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Медаль «За абарону Масквы»
- Медаль «За вызваленне Прагі»
- Медаль «За вызваленне Кіева»
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Ганаровая грамата Рэвалюцыйнага камітэта Таджыкскай аўтаномнай Сацыялістычнай рэспублікі і імянны гадзіннік (1926)[2]
- Ганаровая грамата вярхоўнага Савета БСРР
- іншыя ўзнагароды, у тым ліку, Чэхаславацкія ордэн і медаль за баявыя дзеянні на Дуклінскім перавале[2]
- імянная зброя (шашка)[2]
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Імем М. Д. Сіяніна названа вуліца ў Оршы.
Зноскі
- ↑ БелЭн, 2002
- ↑ а б в г д е ё Біяграфія на сайце Аршанскага райвыканкама (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сіянін Міхаіл Данілавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1999. — Кн. 1. — С. 373—374.
- Сіянін Міхаіл Данілавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 429. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія на сайце Аршанскага райвыканкама (руск.)
- 69-я механизированная Проскуровская Краснознамённая, орденов Суворова, Кутузова бригада (руск.)
- Сіянін Міхаіл Данілавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 17 снежня
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 1 кастрычніка
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў Оршы
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава III ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя Дукельскім памятным медалём
- Асобы
- Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Удзельнікі бітвы за Маскву
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Палкоўнікі СССР