Міхаіл Акімавіч Зюванаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Міхаіл Зюванаў)
Jump to navigation Jump to search

Міхаіл Акімавіч Зюванаў (24 лютага 1906, горад Грозны — 29 красавіка 1977, Мінск) — беларускі спявак (бас). Народны артыст БССР (1954).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1951 скончыў Беларускую кансерваторыю. У 1949-61 саліст Беларускага тэатра оперы і балета.

Сярод партый — Барыс Гадуноў, Канчак, Сусанін, Мельнік, Грэмін, Качубей; Дон Базіліа («Севільскі цырульнік»), Мефістофель; Кецал («Прададзеная нявеста» Смятаны), Дураў («Надзея Дурава» Багатырова), Даніла і Анішук («Дзяўчына з Палесся» і «Міхась Падгорны» Цікоцкага), Якуб («Марынка» Пукста), Гадлеўскі («Яснае світанне» Туранкова). З 1962 выкладаў у Беларускай кансерваторыі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2