Міхаіл Сяргеевіч Башылаў
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Міхаіл Сяргеевіч Башылаў | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 студзеня 1993[1] (28 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 8 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Міхаіл Башылаў (нар. 12 студзеня 1993, Томск) — расійскі футбаліст, абаронца беларускага клуба «Энергетык-БДУ» з Мінска.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец томскага футбола, з 2009 года пачаў трапляць у моладзевы склад «Тамі». З 2011 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, а 13 мая 2012 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з «Растовам» (2:1).
У лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў омскі «Іртыш» да канца сезона. У ліпені 2013 года на правах арэнды далучыўся да «Цюмені», якой дапамог выйсці ў ФНЛ па выніках сезона 2013/14. У 2014—2016 гадах гуляў за фарм-клуб «Том-2», часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе «Тамі». У другой палове 2016 года, пакінуўшы «Том», выступаў за літоўскі клуб «Уцяніс».
У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гарадзея» і ў выніку падпісаў кантракт[2]. Здолеў замацавацца ў аснове беларускай каманды на пазіцыі апорнага паўабаронцы і ў чэрвені 2017 года падоўжыў кантракт да канца сезона 2018[3]. У сезоне 2018 заставаўся іграком стартавага складу, толькі ў маі і чэрвені не гуляў з-за траўмы.
У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[4]. Заставаўся іграком стартавага складу, у ліпені не гуляў з-за траўмы, у верасні вярнуўся ў асноўны склад. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[5].
У сакавіку 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[6], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2020 года перайшоў у «Энергетык-БДУ»[7].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Улетку 2011 года быў выклаканы ў юніёрскую зборную Расіі для ўдзелу ў міжнародным турніры ў Астане. Усяго правёў тры матчы за зборную.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Mikhail Bashilov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Городея" заключила контракт с российским защитником Башиловым
- ↑ "Городея" продлила контракты с Дубайичем и Башиловым
- ↑ Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с "Городеей"
- ↑ "Городея" продлила контракт с Йоксимовичем и рассталась с Башиловым
- ↑ Башилов стал игроком «Белшины»
- ↑ Михаил Башилов перешел из "Белшины" в "Энергетик-БГУ"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)