Арцём Аляксандравіч Скітоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Арцём Скітоў
Поўнае імя Арцём Аляксандравіч Скітоў
Нарадзіўся 21 студзеня 1991(1991-01-21)[1] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 181 см
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 4
Клубная кар’ера[* 1]
2008— Беларусь Віцебск 279 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 студзеня 2015

Арцём Скітоў[2] (нар. 21 студзеня 1991, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскага футбола, з 2008 года выступаў за дубль «Віцебска», а ў 2009 годзе ўпершыню трапіў у асноўную каманду. У сезоне 2011 трывала замацаваўся ў аснове віцебскага клуба, але па выніках сезона «Віцебск» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2012 года Арцём праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане»[3], але ў выніку застаўся ў віцебскім клубе. У студзені 2013 года зноў быў на праглядзе ў «Нёмане»[4], падчас якога атрымаў траўму і выбыў амаль да самага канца сезона 2013[5].

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[6]. Стаў гуляць пераважна на пазіцыі правага абаронцы (да таго звычайна гуляў як паўабаронца). Дапамог віцебскаму клубу па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2015 года стала вядома, што Арцём працягне выступаць за «Віцебск» у Вышэйшай лізе[7]. У 2015—2018 гадах трывала выступаў на пазіцыі правага абаронцы. У кастрычніку 2015 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона, на наступны год вярнуў месца ў аснове.

У сезоне 2018 стаў капітанам віцебскай каманды і дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату. У далейшым працягваў трывала з’яўляцца ў аснове. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[8].

У студзені 2023 года, нягледзячы на вылет «Віцебска» ў Першую лігу, вырашыў застацца ў клубе на новы сезон[9].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Віцебск Беларусь 25 0
2009 Д1 Віцебск Беларусь 2 0
2010 Д1 Віцебск Беларусь 11 0
2011 Д1 Віцебск Беларусь 22 0
2012 Д2 Віцебск Беларусь 10 0
2013 Д2 Віцебск Беларусь 4 0
2014 Д2 Віцебск Беларусь 28 0
2015 Д1 Віцебск Беларусь 18 0
2016 Д1 Віцебск Беларусь 27 0
2017 Д1 Віцебск Беларусь 29 0
2018 Д1 Віцебск Беларусь 29 1
2019 Д1 Віцебск Беларусь 21 0
2020 Д1 Віцебск Беларусь 27 0
2021 Д1 Віцебск Беларусь 24 0
2022 Д1 Віцебск Беларусь 27 0

Зноскі