Дзмітрый Віктаравіч Гушчанка
Поўнае імя | Дзмітрый Віктаравіч Гушчанка | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 мая 1988[1][2] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 1 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Дзмітрый Гушчанка (нар. 12 мая 1988, Віцебск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Віцебск».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец віцебскага футбола, з 2007 года гуляў за дубль «Віцебска», аддаваўся ў арэнду ў клубы ніжэйшых ліг. У 2010 годзе стаў асноўным брамнікам віцебскага клуба, выцесніўшы вопытнага Юрыя Васюціна.
Улетку 2011 года перайшоў у мінскае «Дынама». 28 жніўня 2011 года, гуляючы супраць БАТЭ, прычыніў цяжкую траўму нападніку Віталю Радзівонаву.
У 2012 годзе страціў месца ў аснове, і ў студзені 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[3]. У «Белшыне» стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона 2013 вярнуўся ў «Дынама», але ў мінскім клубе перастаў з’яўляцца нават на лаўцы запасных. У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Белшыну»[4], дзе зноў стаў першым брамнікам.
У студзені 2015 года стаў іграком «Віцебска»[5]. Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка віцяблян, у сезоне 2015 правёў усе 26 матчаў чэмпіянату. У сезоне 2016 стаў капітанам каманды.
Сезон 2018, як і папярэднія, пачынаў як асноўны брамнік, аднак 29 красавіка ў матчы супраць «Смалявічаў» (1:1) атрымаў чырвоную картку і быў выдалены, а неўбававе дадаткова быў дыскваліфікаваны на пяць матчаў. Пасля адбыцця дыскваліфікацыі ўжо не здолеў выцесніць з асновы Андрэя Шчарбакова.
У сезоне 2019 зноў стаў асноўным брамнікам віцебскай каманды. У студзені 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў казахстанскім клубе «Каспій», аднак у выніку вырашыў падоўжыць кантракт з «Віцебскам»[6].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Былы ігрок моладзевай зборнай Беларусі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2012
Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011, Данія
Зноскі
- ↑ Dmitri Gushchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dzmitry Hushchanka // FBref.com
- ↑ Гущенко арендован «Белшиной»
- ↑ Гущенко вернулся в "Белшину"
- ↑ Дмитрий Гущенко подписал контракт с "Витебском"
- ↑ Гущенко отказался от "Каспия" и решил продолжить карьеру в "Витебске"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)