Выхаванец клуба «Віцебск», з 2018 года пачаў выступаць за дубль, на наступны год замацаваўся ў яго складзе. У 2021 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды «Віцебска». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 ліпеня 2021 года ў матчы супраць мінскага «Дынама» (1:3), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы.