Яўген Уладзіміравіч Красноў
Поўнае імя | Яўген Уладзіміравіч Красноў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 лютага 1998[1] (25 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 176 см | |||||||||
Вага | 68 кг[2] | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 20 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Яўген Красноў (нар. 9 лютага 1998, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск».
Малодшы брат Яўгена, Мікіта Красноў, таксама футбаліст.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[3].
У 2018 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчан 28 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лакаматыва» (2:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. 29 верасня 2018 года згуляў у сваім першым матчы ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Мінска» (0:4).
У лютым 2019 года, калі стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у сталічны клуб, але не падышоў і пазней далучыўся да «Іслачы», з якой у сакавіку 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт[4]. Спачатку рэгулярна прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе часцей заставаўся на лаўцы запасных, часам з’яўляючыся на полі, а са жніўня 2019 года стаў выступаць толькі за дубль. У 2020 годзе зноў стаў прыцягваццца да асноўнай каманды, дзе часцей выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных.
У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Іслач» і далучыўся да «Віцебска»[5]. У сезоне 2020 у складзе віцебскай каманды з’яўляўся на полі эпізадычна, а ў 2021 годзе замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[6].
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Дняпро | ![]() |
24 | 1 |
2018 | Д1 | Дняпро | ![]() |
8 | 0 |
2019 | Д1 | Іслач | ![]() |
6 | 0 |
2020 (1) | Д1 | Іслач | ![]() |
4 | 0 |
2020 (2) | Д1 | Віцебск | ![]() |
4 | 0 |
2021 | Д1 | Віцебск | ![]() |
28 | 2 |
Зноскі
- ↑ https://fc.vitebsk.by/player/krasnov-evgenij/
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/evgeni_krasnov/
- ↑ Шесть футболистов подписали контракты с могилевским «Днепром»
- ↑ «Ислочь» подписала контракт с Красновым
- ↑ Краснов перешел из «Ислочи» в «Витебск»
- ↑ "Витебск" продлил контракты с Красновым и Ксенофонтовым