Раман Аляксандравіч Лісоўскі
Поўнае імя | Раман Аляксандравіч Лісоўскі | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
22 лістапада 2001[1] (21 год) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||
Вага | 75 кг[2] | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 7 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
Раман Лісоўскі (нар. 22 лістапада 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў займацца футболам у мінскім МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце апынуўся ў структуру барысаўскага БАТЭ, у 2019 годзе гуляў за дубль клуба. У пачатку 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў «Іслачы» і ў лютым падпісаў кантракт[3]. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 15 сакавіка 2020 года ў адказным чвэрцьфінальным матчы супраць брэсцкага «Дынама» (0:0, па пенальці 3:5), выйшаўшы на замену ўжо ў дададзены час. 17 мая 2020 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з мінскім «Дынама» (0:1). У далейшым працягваў гуляць у асноўным за дубль «Іслачы», часам прыцягваўся да галоўнай каманды.
У сакавіку 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Віцебска»[4]. Стаў трывала з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[5], а ў студзені 2022 года клубы дамовіліся аб пераходзе паўабаронцы ў віцебскую каманду на трывалай аснове[6].
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | дубль | БАТЭ | ![]() |
16 | 1 |
2020 | Д1 | Іслач | ![]() |
6 | 0 |
2021 | Д1 | Віцебск | ![]() |
23 | 0 |
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)