Мікалай Ільясавіч Азаматаў
Мікалай Азаматаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Сяргей Гурулёў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1938 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Мікала́й Ілья́савіч Азама́таў (нар. 1938 у ауле Адамій Чырвонагвардзейскага раёна, Краснадарскі край) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь (2003—2009).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1967 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт. Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі і Беларускай інжынерна-тэхнічнай акадэміі. Ганаровы радыст СССР.
У 1967—1976 — начальнік тэхнічнага бюро, вядучы інжынер, начальнік лабараторыі, намеснік начальніка, начальнік аддзела на Мінскім электрамеханічным заводзе.
У 1976—1987 — намеснік начальніка аддзялення, начальнік комплекснага тэматычнага аддзялення, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце — галоўны інжынер Навукова-даследчага інстытута сродкаў аўтаматызацыі.
У 1987—1998 гадах — першы намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце — галоўны інжынер НВА (з 1996 года ДНВА) «Агат» — першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце — галоўны інжынер НДІ СА (з 1996 года ДП «НДІ СА»).
У 1998—2003 гадах — генеральны дырэктар ДНВА «Агат» — дырэктар ДП «НДІ СА», генеральны канструктар па аўтаматызаваным сістэмам кіравання і інфармацыйных тэхналогіях Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь — генеральны дырэктар ДНВА «Агат» — дырэктар УП «НДІ СА».
30 снежня 2003 года прызначаны старшынёй утвораннага Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.[1]
4 снежня 2009 вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта ў сувязі з выхадам у адстаўку.[2]
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар 69 навуковых прац, у тым ліку 12 вынаходак.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Айчыны III ступені, двума медалямі. Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за працу «Распрацоўка, асваенне ў вытворчасці і экспартная пастаўка новага пакалення палявой аўтаматызаванай сістэмы кіравання групоўкай ракетных войск».
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2003 года № 600 «Аб прызначэнні М. І. Азаматава Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4снежня 2009 года № 574 «Аб вызваленні М. І. Азаматава ад пасады Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь» (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://who.bdg.by/obj.php?kod=412(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Краснадарскім краі
- Выпускнікі БДУ
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Заслужаныя работнікі прамысловасці Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь
- Вынаходнікі Беларусі