Марыя Калас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. Калас)
Марыя Калас
Maria Callas
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Сесілія Сафія Ганна Марыя Калагеропулас
Дата нараджэння 2 снежня 1923(1923-12-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 1977(1977-09-16)[3][2][…] (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Муж Giovanni Battista Meneghini[d][6]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Elvira de Hidalgo[d]
Прафесіі оперная спявачка, спявачка, акцёрка
Пеўчы голас драматычнае каларатурнае сапрана[d]
Інструменты вакал[d]
Жанры опера
Калектывы Метраполітэн-опера
Ла Скала
Лэйблы EMI
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
D I V I N A
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Калас (англ.: Maria Callas, імя ў пасведчанні аб нараджэнні Сафія Сесілія Калас, англ. Sophia Cecelia Kalos, хроснае імя Сесілія Сафія Ганна Марыя Калагеропулас грэч. Μαρία Καλογεροπούλου; 2/4 снежня 1923, Манхэтэн, Нью-Ёрк, ЗША — 16 верасня 1977, Парыж, Францыя) — амерыканская оперная спявачка (драматычнае сапрана), адна з найвялікшых оперных спявачак XX стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 2 (4) снежня 1923 года ў Нью-Ёрку (ЗША) у сям’і грэчаскіх эмігрантаў.

Вучылася ў Афінскай кансерваторыі. Дэбютавала ў Афінах (1938). 3 1950 салістка буйнейшых оперных тэатраў свету «Ла Скала» (Мілан), «Ковент-Гардэн» (Лондан), опернага тэатра Чыкага, «Метраполітэн-опера» (Нью-Ёрк).

Валодала голасам вялікага дыяпазону, выключным артыстызмам, майстэрствам бельканта. Сярод партый: Медэя («Медэя» Л. Керубіні), Лючыя, Ганна Балейн («Лючыя ды Ламермур», «Ганна Балейн» Г. Даніцэці), Норма, Аміна, Імагена («Норма», «Самнамбула», «Пірат» В. Беліні), Віялета («Травіята» Дж. Вердзі), Тоска, Чыо-Чыосан (аднайм. оперы Дж. Пучыні), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні, Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ).

Марыя Калас не абмяжоўвалася віртуознымі каларатурамі ў операх, а ператварыла свой голас у галоўны выразны сродак. Яна стала ўніверсальнай спявачкай з рэпертуарам ад класічных опер-серыя тыпу «Вясталкі» Спанціні да апошніх опер Вердзі, верысцкіх опер Пучыні і музычных драм Вагнера.

Здымалася ў кіно («Медэя», 1969), займалася рэжысёрскай дзейнасцю.

Памерла 16 верасня 1977 года ў Парыжы.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

  • 3 1982 года ў Афінах праводзіцца Міжнародны конкурс вакалістаў імя Марыі Калас.

Зноскі

  1. Callas, Maria, 1923-1977 // Кантрольны нумар Бібліятэкі Кангрэса Праверана 28 сакавіка 2023.
  2. а б Maria Callas // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Bauer P. Deux siècles d'histoire au Père LachaiseVersailles: 2006. — P. 166. — ISBN 978-2-914611-48-0
  4. DiGaetani J. L. The definitive diva: the life and career of Maria CallasNC: McFarland & Company, 2021. — P. 193. — ISBN 978-1-4766-4340-3
  5. Czech National Authority Database Праверана 28 студзеня 2023.
  6. Davis P. G. The Eternal Husband's Story // The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1982. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.7, Мн., 1999
  • Ardoin John, THE CALLAS LEGACY. Seribner-New York.
  • Remy Pierre-Jean, CALLAS — UNE VIE. Editions Ramsay — Parigi.
  • Jellinek George, CALLAS-PORTRAIT OF A PRIMA DONNA. Ziff Davis-New York.
  • Юрген Кестинг. Мария Каллас. — Москва, Аграф, 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]