Міхаіл Сяргеевіч Орда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. Орда)
Міхаіл Сяргеевіч Орда
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
21 лістапада 2000 — 2012

Нараджэнне 28 верасня 1966(1966-09-28) (57 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць урач, палітык
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Сяргеевіч Орда (нар. 28 верасня 1966, Дзятлава, Гродзенская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працоўную дзейнасць пачаў у 1983 г. слесарам у калгасе «Расія» Дзятлаўскага раёна. З 1984 да 1986 гг. служыў у Савецкай арміі. У 1991 г. скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Ветэрынарны лекар». З 1991 да 1992 гг. быў намеснікам камандзіра абласнога штаба студэнцкіх атрадаў Віцебскай вобласці. Працаваў дырэктарам абласной службы добраахвотнай працы моладзі (Віцебск, 19921994 гг.), прэзідэнтам Рэспубліканскай асацыяцыі міжнародных моладзевых абменаў і турызму (19941997 гг.). З 1997 да 2001 гг. — другі сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі». У 1999 г. скончыў Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне».

27 сакавіка 2001 г. вызвалены ад пасады другога сакратара ЦК Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (вакансію заняў Аляксандар Далжэўскі) у сувязі з пераходам на сталую працу дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання.

25 сакавіка 2003 г. быў абраны першым сакратаром ЦК Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 1 жніўня 2006 сышоў з паста кіраўніка БРСМ.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га (20002004) па Лідскай сельскай выбарчай акрузе № 57 і 3-га скліканняў (20042008). Абодва разы — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламэнце. У 2008 г. абраны ў Палату Прадстаўнікоў 4-га склікання.

Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь»[1]. У 2014 годзе стаў старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У 2016—2019 гадах быў членам Савета Рэспублікі 6-га склікання[2]. У 2015 і 2020 гг. узначальваў ініцыятыўныя групы кандыдата ў прэзідэнты (Аляксандра Лукашэнкі). У 2020 г. як кіраўнік ініцыятыўнай групы быў заказчыкам агітацыйнай прадукцыі, надрукаванай накладам 4,7 мільёна экземпляраў, якая, паводле некаторых аналітыкаў, распаўсюджвалася з парушэннем заканадаўства[3][4]. Па выніках парламенцкіх выбараў 2024 года Міхаіл Орда стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання, пасля чаго новым старшынёй ФПБ стаў Юрый Сянько[5].

Крытыка, санкцыі ЕС[правіць | правіць зыходнік]

Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, Міхаіл Орда прымаў удзел у фальсіфікацыі парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, а таксама супрацоўнічаў з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі па пытаннях палітычных рэпрэсій[6].

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за ўдзел у меркаваных падлогах ды парушэннях правоў чалавека[7].

20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[8].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына, дачку.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • медаль «За працоўныя заслугі» (2022)[9];
  • падзяка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. http://www.belayarus.by/today/organ/
  2. Шестой созыв (руск.). [Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]]. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  3. https://naviny.by/article/20200806/1596719519-v-podderzhku-kandidata-lukashenko-napechatali-pochti-pyat-millionov
  4. https://belisrael.info/?p=25138
  5. Экс-кіраўнік Мытнага камітэта ўзначаліў Федэрацыю прафсаюзаў. Наша Ніва (5 красавіка 2024). Праверана 6 красавіка 2024.
  6. Беларуская сістэма рэпрэсій. Пераследнікі і іх ахвяры = Białoruski system represji. Prześladowcy i ich ofiary / pod redakcją dr Dariusza Zalewskiego, Marka Bućko  (польск.), Michała Kurkiewicza i Tomasza Pisuli. — Warszawa: Fundacja Wolność i Demokracja, 2007. — С. 45. — 72 с. Архівавана 3 снежня 2013.
  7. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  8. Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (руск.). Reform.by (20 лістапада 2020). Праверана 5 верасня 2021.
  9. Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]