Марыс Янсанс
Марыс Янсанс | ||||
---|---|---|---|---|
Mariss Jansons | ||||
Асноўная інфармацыя | ||||
Дата нараджэння | 14 студзеня 1943[1][2][…] | |||
Месца нараджэння | ||||
Дата смерці | 1 снежня 2019[3][4][…] (76 гадоў) | |||
Месца смерці | ||||
Месца пахавання | ||||
Краіна | ||||
Бацька | Арвідс Янсанс[7] | |||
Альма-матар | ||||
Месца працы | ||||
Музычная дзейнасць | ||||
Педагог | Hans Swarowsky[d] | |||
Прафесіі | дырыжор, музычны педагог | |||
Інструменты | фартэпіяна і арган[d] | |||
Жанры | класічная музыка | |||
Выхаванцы | Andris Nelsons[d] | |||
Грамадская дзейнасць | ||||
Член у | ||||
Узнагароды |
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ма́рыс Я́нсанс (Mariss Jansons) (14 студзеня 1943 — 30 лістапада 2019, Санкт-Пецярбург) — латвійскі савецкі і расійскі[11] дырыжор, педагог, народны артыст РСФСР (1986). Сын дырыжора Арвідса Янсанса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яго матуля, спявачка Іраіда Янсонэ, яўрэйка з паходжання, нарадзіла яго ў Рызе. Усе сваякі Марыса па матчынай лініі загінулі падчас Халакоста.
У 1956 годзе Марыс паступіў у Ленінградскую кансерваторыю, дзе навучаўся ігры на фартэпіяна і дырыжыравання. У 1969 годзе працягваў навучанне ў Вене ў Ганса Свароўскага і ў Зальцбургу ў Герберта фон Караяна. У 1973 Марыс Янсанс быў прызначаны другім дырыжoрам Ленінградскага філарманічнага аркестра (сёння Санкт-Пецярбургскі філарманічны аркестр). З 1979 да 2000 года быў галоўным дырыжoрам Філарманічнага аркестра ў Осла, Нарвегія.
У красавіку 1996 года ў Осла Марыс ледзь не памёр ад інфаркту міякарда падчас прадстаўлення оперы Багема Джакама Пучыні. Акрамя нарвежскага аркестра ў розны час кіраваў таксама Лонданскім сімфанічным аркестрам, Пітсбургскім сімфанічным аркестрам і Сімфанічным аркестрам Баварскага радыё.
З 1 верасня 2004 года Марыс Янсанс з’яўляецца шостым па ліку галоўным дырыжoрам Каралеўскага аркестра Кансертгебау ў Амстэрдаме, яго папярэднікам быў Рыкарда Шаі.
У 2006 годзе дырыжыраваў навагоднім канцэртам у Вене. У канцэртным сезоне 2005—2006 гадоў дырыжыраваў цыклам канцэртаў, прысвечаных стагоддзю Шастаковіча.
Зноскі
- ↑ Sumrall H. Mariss Jansons // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mariss Jansons // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Zum Tod von Mariss Jansons Ein Dirigent von Weltruhm — Deutschlandfunk Kultur, 2019.
- ↑ Conductor emeritus Mariss Jansons 1943-2019 — Каралеўскі аркестр Кансертгебау, 2019.
- ↑ Le chef d’orchestre letton Mariss Jansons est mort // Le Monde / J. Fenoglio — Paris: Société éditrice du Monde, 2019. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
- ↑ Mariss Jansons — France Musique. Праверана 11 студзеня 2020.
- ↑ https://www.francemusique.fr/personne/mariss-jansons
- ↑ Mensenlinq // Mensenlinq
- ↑ а б https://www.wienerphilharmoniker.at/orchestra/philharmonic-journal/blogitemid/1307
- ↑ а б https://www.berliner-philharmoniker.de/en/titelgeschichten/20172018/jansons-75/
- ↑ Арфей. Сайт Расійскага дзяржаўнага тэлерадыёцэнтра Архівавана 1 лютага 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Рызе
- Памерлі 1 снежня
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва
- Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
- Камандоры нарвежскага ордэна Заслуг
- Гранд-афіцэры ордэна Трох Зорак
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Памерлі 30 лістапада
- Дырыжоры паводле алфавіта
- Дырыжоры СССР
- Дырыжоры Расіі
- Дырыжоры XX стагоддзя
- Дырыжоры XXI стагоддзя
- Музычныя педагогі СССР
- Музычныя педагогі Расіі
- Музычныя педагогі XX стагоддзя
- Музычныя педагогі XXI стагоддзя
- Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Акадэмічныя музыканты Расіі
- Акадэмічныя музыканты СССР
- Акадэмічныя музыканты Латвіі
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Лаўрэаты прэміі Эрнста Сіменса