Навасады (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Навасады
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 36 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204839048
Навасады на карце Беларусі ±
Навасады (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Навасады (Баранавіцкі раён)
Навасады (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Навасады (Баранавіцкі раён)

Наваса́ды[1] (трансліт.: Navasady, руск.: Новосады) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 25 км ад Баранавіч, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі БаранавічыБрэст. Насельніцтва 70 жыхароў, 35 гаспадарак (2005).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 1897 годзе ў Востраўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін, школа граматы, крама, карчма. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Востраўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Уцёскага сельсавета[2].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуе магазін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Капліца
  • Капліца.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]