Навята

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Навята
Каардынаты: 55°38′07,39″ пн. ш. 27°03′24,28″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 130,5 м
Даўжыня 1,5 км
Шырыня 0,67 км
Плошча 0,68 км²
Аб'ём 0,00157 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,26 км
Найбольшая глыбіня 5,1 м
Плошча вадазбору 3,7 км²
Упадаюць каналы
Выцякаюць ручай
Навята (Беларусь)
Навята
Навята
Навята (Віцебская вобласць)
Навята
Навята

Навя́тавозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Друйка, у межах горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні возера 0,68 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,67 км. Даўжыня берагавой лініі 4,26 км. Найбольшая глыбіня 5,1 м. Аб′ём вады 1,57 млн. м³. Плошча вадазбору 3,7 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на поўначы і захадзе вышынёй 10—13 м, на на поўдні і ўсходзе да 20 м. На паўночным усходзе пойма шырынёй да 700 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя і сугліністыя, вышынёй да 0,3—0,5 м. Зона мелкаводдзя шырынёй 100—150 м. На возеры 3 астравы агульнай плошчай 3 га. Дно да глыбіні 1,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелем. Слаба зарастае да глыбіні 0,5—1 м. Шырыня палосы надводнай расліннасці 5—40 м. Упадаюць 2 меліярацыйныя канавы, выцякае ручай у возера Дрывяты.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 47. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)