Нагіма Хамідулаўна Галеева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нагіма Хамідулаўна Галеева
267x400px
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні Нагіма Хамідулаўна Галеева
Дата нараджэння 9 верасня 1949(1949-09-09) (70 гадоў)
Месца нараджэння Санкт-Пецярбург
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Пеўчы голас меца-сапрана[d]
Калектывы Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета

Нагіма Хамідулаўна Галеева (9 верасня 1949, Санкт-Пецярбург, Расія) – беларуская артыстка оперы (мецца-сапрана), камерная спявачка. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1994).

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў шматдзетнай сям'і рабочых, выхадцаў з Татарстана.

Скончыла Музычнае вучылішча пры Пецярбургскай кансерваторыі (1974, спевы, клас В.Цеплаухавай), Пецярбургскую кансерваторыю (1980, сольныя спевы, клас І.Аляксеева).

У 1967-80 працавала лабарантам шэрагу навуковых, вучэбных і праектных устаноў Санкт-Пецярбурга, у тым ліку ў 1969-77 у Тэхналагічным інстытуце.

У 1980-2011 годзе салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Да вяршынь творчасці адносяцца партыі ў операх Дж. Вердзі, у першую чаргу Амнерыс, Эбалі і Азучэна («Аіда», «Дон Карлас» і «Трубадур»). Сярод лепшых партый: Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна). Стварыла стылістычна дасканалы вобраз Графіні ў оперы П.Чайкоўскага) «Пікавая дама».

Гастраліравала ў Венгрыі, Германіі, Ізраілі, Іспаніі, Малдове, Партугаліі, Расіі, Украіне, Францыі, Швейцарыі і інш.

У 2011 годзе завяршыла кар'еру.

Рэпертуар[правіць | правіць зыходнік]

Ацэнка творчасці[правіць | правіць зыходнік]

Паводле водгукаў крытыкі, валодае моцным, прыгожага тэмбру голасам, высокай музычнай і сцэнічнай культурай.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Дыпламант IX Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі ()
  • Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1994)
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.