Надзеждзінская вуліца (Мінск)
Выгляд
| Надзеждзінская вуліца Мінск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
Надзеждзінская вуліца — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Месціцца ў раёне былога Козыраўскага прадмесця побач з палатном Беларускай чыгункі. Назва вуліца была дадзена яшчэ ў часы Расійскай імперыі. Архітэктура складаецца з трох тыпаў забудовы: сядзібнай, якая існавала з часоў заснавання вуліцы, хрушчовак 1968-69-х гг. і будынкаў 1990 г[1]. Падчас ВАВ на вуліцы дзейнічалі падпольшчыкі Ваеннага Савета Партызанскага Руху, які быў выкрыты і разгромлены нямецкімі акупантамі ў 1942 г[2]. У планах адміністрацыі Ленінскага раёна знос прыватнага сектара вуліцы да 2028 г., за выключэннем двух катэджаў (дд. 32 і 52)[3].
Сацыяльна-значныя аб'екты
[правіць | правіць зыходнік]- Медцэнтр "Эксана" (д.2)
- СШ 55 г. Мінска (д.21[4])
Зноскі
- ↑ УЛИЦЫ НАШЕГО ГОРОДА. Надеждинская — переплетение вековых историй Архівавана 23 студзеня 2025. // Минск-Новости, 17.03.2015
- ↑ УЛИЦЫ НАШЕГО ГОРОДА. Надеждинская — переплетение вековых историй Архівавана 23 студзеня 2025. // Минск-Новости, 17.03.2015
- ↑ В Минске снесут целый микрорайон, а жилья не построят – что там будет Архівавана 13 мая 2025. // Точка BY, 16.04.2025
- ↑ паводле сайта школы Архівавана 6 кастрычніка 2023.