Нажы вонкі: Шкляная цыбуліна
Нажы вонкі: Шкляная цыбуліна![]() | |
---|---|
англ.: Glass Onion: A Knives Out Mystery італ.: Glass Onion: Knives Out[1] | |
Жанры | police film[d][4], трылер[d], фільм-містэрыя[d], кінакамедыя[4], драматычны фільм[4] і крымінальны фільм[d][5] |
Рэжысёр | |
Прадзюсары | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Мастак-пастаноўшчык | Рык Хайнрыкс[2] |
Кінакампанія | T-Street Productions[d] |
Працягласць | 140 хв. |
Бюджэт | 40 000 000 $ |
Зборы | 15 000 000 $[6] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 13 верасня 2022[3], 16 кастрычніка 2022[3], 23 снежня 2022[3] і 24 лістапада 2022 |
Папярэдні фільм | Нажы вонкі |
Наступны фільм | Нажы вонкі 3 |
IMDb | ID 11564570 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
![]() |
«Нажы вонкі: Шкляная цыбуліна» (англ.: Glass Onion: A Knives Out Mystery) — дэтэктыўны фільм ад сцэнарыста і рэжысёра Раяна Джонсана і прадзюсараў Джонсана і Рэма Бергмана, другая частка франшызы, працяг фільма «Нажы вонкі» (2019). Дэніэл Крэйг у ім ізноў сыграў дэтэктыва Бенуа Бланка, які расследуе забойства, прычым у злачынстве замяшаны тэхнолаг-мільярдар Майлз Брон (Эдвард Нортан) і ягоныя старыя сябры. У фільме задзейнічаны Жанель Манэ, Кэтрын Хан, Леслі Адом-малодшы, Джэсіка Хенвік, Мэдлін Клайн, Кейт Хадсан і Дэйв Батыста. Назва карціны было натхнёная песняй групы The Beatles «Glass Onion».
Яшчэ да прэм’еры першага фільма Джонсан заяўляў пра магчымасць стварэння некалькіх фільмаў з удзелам Бенуа Бланка. Дыстрыб’ютар першай часткі Lionsgate абвясціў пра пачатак працы над фільмам у 2020 годзе, аднак у сакавіку 2021 года кампанія Netflix выкупіла правы на два сіквелы «Нажы вонкі» за $469 млн. Пра папаўненне акцёрскага складу было абвешчана ў маі таго ж года. Здымкі пачаліся ў чэрвені 2021 года на востраве Спецэ ў Грэцыі і скончыліся ў верасні таго ж года.
Сусветная прэм’ера карціны «Нажы вонкі: Шкляная цыбуліна» адбылася 10 верасня 2022 года на 47-м Міжнародным кінафестывалі ў Таронта. 23 лістапада фільм выйшаў у абмежаваны пракат, а 23 снежня ён стаў даступны на Netflix. Фільм атрымаў станоўчыя водгукі ад крытыкаў за сцэнарый, рэжысуру, акцёрскую гульню і музыку. Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША ўключыў «Шкляную цыбуліну» ў свой спіс дзесяці найлепшых стужак 2022 года. Праект таксама быў намінаваны на 95-ю прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы адаптаваны сцэнарый» і на мноства іншых кінапрэмій.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]
У маі 2020 года, у перыяд пандэміі COVID-19, Майлз Брон, мільярдар і сузаснавальнік тэхналагічнай кампаніі «Альфа», вырашае правесці гульню з загадкавым забойствам у сваім маёнтку, Шкляной цыбуліне, размешчаным на яго прыватным востраве ў Грэцыі. Ён запрашае сваіх сяброў: галоўнага навукоўца «Альфы» Лаянела Тусена, губернатара Канектыкута Клэр Дэбелу, нашумелую мадэльерку Бёрдзі Джэй, стрымера і змагара за правы мужчын Дзюка Кодзі, а таксама сузаснавальніка і зрынутага генеральнага дырэктара «Альфы» Касандру «Эндзі» Брэнд. Да групы далучаюцца знакаміты дэтэктыў Бенуа Бланк, які таксама атрымаў запрашэнне, асістэнтка Бёрдзі Пег і дзяўчына Дзюка Уіскі.
Майлз дзівіцца прысутнасці Бланка, паколькі ён яго не запрашаў, але дазваляе таму застацца, палічыўшы, што хтосьці з гасцей запрасіў яго, каб пажартаваць. Бланк падслухаў гутарку Пег і Майлза пра піяр-заяву, якую ён чакае ад Бёрдзі, і бачыць Дзюка, які назірае за тым, як Уіскі падлашчваецца да Майлза. Перад вячэрай Майлз паказвае гасцям «Мону Лізу», якую ён узяў у арэнду ў Луўра, і распавядае пра тое, што Шкляную цыбуліну сілкуе энергіяй «Клір», альтэрнатыўнае паліва на базе вадароду, якое «Альфа» прадставіць праз тыдзень нягледзячы на меркаванне Лаянела і Клэр.
Бланк хутка разгадвае загадку падстаўнога забойства Майлза і напружваецца ад прысутнасці Эндзі, праз што тая пакідае галоўную залу. Раптам Дзюк валіцца на падлогу і памірае пасля таго, як выпіў алкаголь са шклянкі Майлза; група панікуе і пачынае падазраваць Эндзі. Калі яны заўважаюць, што пісталет Дзюка знік, у доме адключаецца электрычнасць і ўсе ў хаосе раздзяляюцца. Бланк сустракае Эндзі, але невядомы страляе ў яе. Бланк збірае астатніх гасцей і заяўляе, што ён раскрыў забойства Эндзі.
Пашыраны флешбэк паказвае, што Эндзі насамрэч памерла, верагодна, скончыўшы самагубствам, яшчэ за тыдзень да паездкі, а яе сястра-блізня Хелен наняла Бланка для расследавання яе смерці. У часы сваёй працы ў «Альфе» Эндзі прыпыніла працу з «Клірам» з меркаванняў бяспекі, з што Майлз звольніў яе з пасады генеральнага дырэктара; гэты ход падтрымалі сябры мільярдара, якія далі лжывыя сведчанні ў судзе пра тое, што некалькі гады раней Майлз уласнаручна накрэсліў схему «Альфы» на папяровай сурвэтцы. Аднак Эндзі выявіла арыгінальную сурвэтку, ідэя на якой была напісана яе почыркам, і адправіла сябрам доказ у выглядзе фатаграфіі. Хелен падазрае, што Эндзі забіў хтосьці з групы, каб пазбегнуць пазбаўлення славы і дзеля ўхвалення Майлза. Праз тое, што пра смерць Эндзі яшчэ невядома публічна, Бланк папрасіў Хелен прыкінуцца сястрой на вечарынцы Майлза і дапамагчы яму ў расследаванні.
Хелен дапамагае Бланку даведацца пра матывы кожнага абараняць Майлза ад Эндзі: Лаянел і Клэр ужо паставілі пад пагрозу сваю рэпутацыю, працуючы з «Клірам», Майлз выратаваў Бёрдзі з фінансавага крызісу, калі тая выкарыстоўвала дзіцячую працу, а Дзюк выкарыстоўвае Уіскі з мэтай спакусіць Майлза ў абмен на тое, каб той даў яму месца ў «Альфа-ньюс». Хелен таксама пазнае пра тое, што кожны з чацвярых гасцей наведваў дом Эндзі ў дзень яе смерці. Хелен зрывае вечарынку, такім чынам выйграваючы час для пошукаў сурвэткі Эндзі ў пакоях гасцей. Калі ў Хелен страляюць, кулю спыняе дзённік Эндзі ў кішэні пінжака, але Бланк паведамляе астатнім гасцям пра яе смерць, даючы ёй магчымасць працягнуць пошукі ў кабінеце Майлза.
Бланк прыходзіць да высновы, што Майлз вінаваты ў абодвух забойствах. Майлз забіў Эндзі, даведаўшыся пра тое, што ў яе знаходзіцца сурвэтка, але Дзюк заўважыў, як той пакідаў яе дом. Калі падчас вечарынкі навіна пра смерць Эндзі нарэшце з’явілася ў сеціве, Дзюк здагадаўся пра датычнасць Майлза і паспрабаваў шантажаваць яго, каб патрапіць у эфір «Альфа-ньюс». Праз гэта Майлз атруціў яго, скарыстаўшыся яго алергіяй на ананасы, а пасля забраў ягоны пісталет, з якога потым страляў у Хелен. Хелен знаходзіць арыгінальную сурвэтку Эндзі ў кабінеце Майлза, пасля чаго група даведваецца пра яе сапраўдную асобу (і пра выжыванне). Аднак Майлз спальвае сурвэтку, знішчаючы адзіны доказ супраць яго. У гневе Хелен з дапамогай сяброў Майлза разбівае ягоную калекцыю шкляных скульптур, а пасля разводзіць касцёр і кідае ў яго ўзор «Кліру», праз што адбываецца выбух і разбураецца Шкляная цыбуліна ды згарае «Мона Ліза». Разумеючы, што знішчэнне карціны дакажа небяспеку «Кліру» і загубіць Майлза, сябры вырашаюць даць сведчанні супраць яго за ягоныя злачынствы. Хелен і Бланк сядзяць на пляжы і назіраюць за прыбыццём паліцыі.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]
- Дэніел Крэйг — Бенуа Бланк[7][8], прыватны дэтэктыў[9]
- Эдвард Нортан — Майлз Брон, мільярдар з Нью-Ёрка і ўладальнік буйной тэхналагічнай кампаніі[10][11]
- Жанель Манэ — Хелен і Касандра «Эндзі» Брэнд, сёстры-блізняты; першая — настаўніца з Алабамы, а другая — былая бізнес-партнёрка Майлза[7][9][12]
- Кэтрын Хан — Клэр Дэбела, губернатар Канектыкута, якая балатуецца ў Сенат[7][13]
- Леслі Адом-малодшы — Лаянел Тусен, навуковец, які працуе на Майлза[7][14]
- Кейт Хадсан — Бёрдзі Джэй, жыццялюбівая і непаліткарэктная персона, былая супермадэль, а цяпер мадэльерка з Манхэтэна[7][15]
- Дэйв Батыста — Дзюк Кодзі, вядомы YouTube- і Twitch-блогер і змагар за правы мужчын[7][16]
- Джэсіка Хенвік — Пег, асістэнтка Бёрдзі[7][17]
- Мэдлін Клайн — Уіскі, дзяўчына Дзюка і асістэнтка па справах канала[7][18]
- Ной Сеган — Дэрал, лайдак, які жыве на востраве Майлза. У фільме «Нажы вонкі» Сеган сыграў афіцэра Вагнера[19]
- Джэкі Хофман — Ма Кодзі, маці Дзюка[20]
- Далас Робертс — Дэван Дэбела, муж Клэр[21]
Акрамя таго, Ітан Хоўк сыграў асістэнта Майлза (у тытрах: «Эфектыўны чалавек»)[22][23][24], Х'ю Грант — Філіпа, сужыцеля Бланка[22], а Джозеф Гордан-Левіт агучыў насценны гадзіннік Майлза, Штогадзінны звон; у папярэднім фільме Гордан-Левіт агучыў дэтэктыва Хардрака[25]. Таксама сыгралі ў фільме Стывен Сондхайм[26], Анджэла Лэнсберы[26], Наташа Ліян[27], Карым Абдул-Джабар[28][29], Ё Ё Ма[27], Джэйк Тапер і Серэна Уільямс[30]. Сондхайм і Лэнсберы памерлі да выхаду «Шкляной цыбуліны»[26], і фільм прысвечаны іх памяці. На бутэльках з камбучай і вострым соусам прысутнічаюць выявы Джарэда Лета і Джэрэмі Рэнера[31].
Музыка
[правіць | правіць зыходнік]Нэйтан Джонсан, стрыечны брат Раяна і яго часты калега, напісаў музыку да «Шкляной цыбуліны». Гэта іх пятая сумесная праца пасля фільмаў «Цэгла» (2005), «Браты Блум» (2009), «Завеса часу» (2012) і «Нажы вонкі». Альбом быў выпушчаны 25 лістапада 2022 года лэйблам Netflix Music[32].
У фільме таксама гучаць такія песні, як «Under the Bridge» групы Red Hot Chili Peppers, «Star» і «Starman» Дэвіда Боўі і «Mona Lisa» Нэта Кінга Коўла, у той жа час Нортан іграе на гітары песню «Blackbird» ад The Beatles. У тытрах гучыць песня The Beatles «Glass Onion»[33].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Glass Onion: Knives Out (2022) - Streaming, Trama, Cast, Trailer Праверана 11 лютага 2024.
- ↑ Glass Onion: A Knives Out Mystery . Toronto International Film Festival. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2022. Праверана July 28, 2022.
- ↑ а б в Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 верасня 2022.
- ↑ а б в г д е ё Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 студзеня 2023.
- ↑ а б в г Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ https://www.the-numbers.com/movie/Glass-Onion-A-Knives-Out-Mystery-(2022)#tab=box-office
- ↑ а б в г д е ё ж Travis, Ben. Glass Onion: Meet The Characters Of Benoit Blanc's Next Case In Knives Out Sequel – Exclusive Images . Empire (29 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2022. Праверана August 29, 2022.
- ↑ Fleming, Mike Jr.. Netflix Near $400M+ Deal For Knives Out 2 & 3; Daniel Craig & Director Rian Johnson Reprising (англ.) . Deadline Hollywood (31 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы May 12, 2021. Праверана 3 ліпеня 2021.
- ↑ а б Schutt, Mike. Glass Onion Ending Explained: The Perfect Mystery . /Film (23 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы November 23, 2022. Праверана November 24, 2022.
- ↑ Knives Out 2: Edward Norton Joins Daniel Craig In Sequel To Rian Johnson's Hit Murder Mystery . Deadline Hollywood (11 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы May 12, 2021. Праверана 11 May 2021.
- ↑ Benoit Blanc Attends a Glamorous Dinner Party in Glass Onion First Look . Netflix (22 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2022. Праверана August 22, 2022.
- ↑ Mia Galuppo. Janelle Monae Joins Daniel Craig in 'Knives Out' Sequel (Exclusive) (англ.). The Hollywood Reporter (12 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 18 верасня 2021.
- ↑ Justin Kroll. 'Knives Out 2': Kathryn Hahn Latest Addition To All-Star Cast In Sequel To Rian Johnson's Hit Murder Mystery (англ.). Deadline.com (13 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 18 верасня 2021.
- ↑ Mia Galuppo; Borys Kit. Leslie Odom Jr. Joins Daniel Craig in 'Knives Out 2' (Exclusive) (англ.). The Hollywood Reporter (18 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2021. Праверана 18 верасня 2021.
- ↑ Mia Galuppo. Kate Hudson Joins 'Knives Out 2' at Netflix (Exclusive) (англ.). The Hollywood Reporter (20 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2021. Праверана 18 верасня 2021.
- ↑ Justin Kroll. 'Knives Out 2': Dave Bautista Joins Daniel Craig In Rian Johnson's Sequel For Netflix (англ.). Deadline.com (10 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 18 верасня 2021.
- ↑ Justin Kroll. 'Knives Out 2': 'Matrix 4's Jessica Henwick Joins Daniel Craig In Sequel (англ.). Deadline.com (14 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2021. Праверана 18 верасня 2021.
- ↑ Justin Kroll. 'Knives Out 2': 'Outer Banks' Star Madelyn Cline Joins Daniel Craig In Sequel (англ.). Deadline.com (8 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2021. Праверана 18 верасня 2021.
- ↑ Gilchrist, Todd. Meet the Real Derol, the 'Glass Onion' Scene Stealer Based on Rian Johnson's Best Friend . Variety (6 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2023. Праверана January 6, 2023.
- ↑ Between Jeannie Berlin in here, Tovah Feldshuh in Armageddon Time, and Jackie Hoffman in Knives Out 2, there can be no denying that Bubbe Season is upon us . Twitter.com (11 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2022. Праверана September 12, 2022.
- ↑ Prigge, Matt. A Short (And Spoiler-Free) Clip From ‘Glass Onion: A Knives Out Mystery’ Introduces The Maybe-Murderers . Uproxx (24 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2022. Праверана September 25, 2022.
- ↑ а б Lenker, Maureen Lee. Angela Lansbury filmed her Glass Onion role on a laptop: Inside all the Knives Out 2 cameos (англ.). EW.com (25 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2022. Праверана November 26, 2022.
- ↑ Gleiberman, Owen. Glass Onion: A Knives Out Mystery Review: As Sharp as the First One, But in a Go-Big-or-Go-Home Way, and Daniel Craig Once Again Rules . Variety (10 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2022. Праверана September 11, 2022.
- ↑ Jeremy Dick. Knives Out 2 Set Photos Reveal Ethan Hawke Has Joined the Cast (англ.). MovieWeb (29 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021. Праверана 18 верасня 2021.
- ↑ Glass Onion’s Rian Johnson Confirms Joseph Gordon-Levitt's Cameo In The Knives Out Sequel . CinemaBlend (11 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2022. Праверана 12 September 2022.
- ↑ а б в Fu, Eddie. Angela Lansbury and Stephen Sondheim to Appear in Glass Onion: A Knives Out Mystery (англ.) . Consequence (13 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2022. Праверана December 24, 2022.
- ↑ а б Itzkoff, Dave. How Angela Lansbury and Stephen Sondheim Came to Appear in 'Glass Onion' (англ.) . The New York Times (23 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2022. Праверана December 24, 2022.
- ↑ Here's what we learned (without spoilers) at the premiere of Glass Onion: A Knives Out Mystery . Los Angeles Times (10 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2022. Праверана 12 September 2022.
- ↑ Fujishima, Kenji. Glass Onion: A Knives Out Mystery Review: A Pandering Yarn (англ.) . Slant Magazine (14 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2022. Праверана 1 кастрычніка 2022.
- ↑ All those 'Glass Onion' cameos, ranked . Mashable. Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2022. Праверана November 25, 2022.
- ↑ Lee Lenker, Maureen (November 25, 2022). "Angela Lansbury filmed her Glass Onion role on a laptop: Inside all the Knives Out 2 cameos". Entertainment Weekly. Праверана November 25, 2022.
- ↑ ‘Glass Onion: A Knives Out Mystery’ Soundtrack Album Details (англ.) . Film Music Reporter. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2022. Праверана 20 лістапада 2022.
- ↑ Glass Onion soundtrack: All the songs in the Knives Out sequel (англ.) . Radio Times (23 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2022. Праверана December 28, 2022.