Налазы
Вёска
Налазы
|
Нала́зы[1] (трансліт.: Nalazy, руск.: Налазы) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавета. 9 гаспадарак, 11 жыхароў (2008).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана за 28 км на поўдзень ад Беразіно, 128 км ад Мінска. На паўднёвым усходзе праходзяць меліярацыйныя каналы, р. Жалінка (прыток р. Бярэзіна). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Брадзец і далей па шашы Мінск—Магілёў.
Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1885 г. засценак у Брадзецкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 г. сядзіба пры ўрочышчы, 7 двароў. У 1917 г. хутар, 14 двароў. З 6.10.1919 да 10.8.1920 ў складзе Магілёўскага павета Гомельскай губерні РСФСР, потым у Ігуменскім (з 18.9.1923 Чэрвеньскім) павеце БССР. З 20.8.1924 ў Брадзецкім сельсавеце Бярэзінскага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай акруг. У 1934 годзе ў вёсцы створаны калгас «Чырвоныя Налазы». З 20.2.1938 ў Магілёўскай вобласці. На франтах Вялмкай Айчыннай вайны загінулі 13 вяскоўцаў. З 20.9.1944 ў Мінскай вобласці, з 25.12.1962 ў Чэрвеньскім, з 6.1.1965 ў Бярэзінскім раёнах. У 1980 годзе ў складзе калгаса «Бярэзіна» (цэнтр — в. Брадзец), ферма буйной рагатай жывёлы. У 2003 годзе — 8 гаспадарак. Да 21 снежня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Брадзецкага сельсавета[2]. З 2007 па 2013 год у складзе Сялібскага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 — 64 жыхары
- 1917 — 92 жыхары
- 1960 — 157 жыхароў
- 2003 — 12 жыхароў
- 2008 — 11 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх