Перайсці да зместу

Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Наталля Пяткевіч)
Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч
Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[d]
9 студзеня 2009 — 28 снежня 2010
Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[d]
з 27 чэрвеня 2024

Нараджэнне 24 кастрычніка 1972(1972-10-24) (51 год)
Муж Валянцін Барысавіч Рыбакоў
Дзеці Філіп
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Месца працы

Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч, па нараджэнні Краўчанка (руск.: Наталья Владимировна Петкевич; нар. 24 кастрычніка 1972(1972-10-24), Мінск) — дзяячка рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Кандыдат юрыдычных навук (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала вядучым спецыялістам, затым начальнікам упраўлення дзяржаўнага і міжнароднага права Галоўнага дзяржаўнага прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2001 годзе стала прэс-сакратаркай Аляксандра Лукашэнкі, з лістапада 2004 года — намеснікам Старшыні Адміністрацыі прэзідэнта.

9 студзеня 2009 годзе Наталля Пяткевіч прызначана першым намеснікам Старшыні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, займала гэту пасаду да снежня 2010 г. З 1 верасня 2011 года па 1 кастрычніка 2014 года працавала памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

27 чэрвеня 2024 года прызначана першым намеснікам Старшыні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

Санкцыі ЕС, ЗША[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе ЗША ўнеслі Пяткевіч у санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб, а краіны-члены ЕС — у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, за ўдзел у фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[2][3][4].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Першы муж — Уладзіслаў Пяткевіч. У гэтым шлюбе ёсць сын Філіп, які жыве ў ЗША[5][6].

27 сакавіка 2009 года выйшла замуж за Аляксандра Мартыненку — намесніка старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

У 2018 годзе выйшла замуж за Валянціна Рыбакова, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Лукашэнка назначыў кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Крутога, першым намеснікам кіраўніка - Пяткевіч | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь - афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА . blr.belta.by (27 чэрвеня 2024). Праверана 28 чэрвеня 2024.
  2. Наталье Петкевич был запрещён въезд в США и страны Евросоюза (руск.)(недаступная спасылка). Хартыя'97. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2008. Праверана 24 чэрвеня 2008.
  3. COUNCIL REGULATION (EC) No 765/2006 of 18 May 2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus (англ.). EUR-Lex. Праверана 25 снежня 2020.
  4. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  5. З ЗША вяртаецца Наталля Пяткевіч — і адразу першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта . Наша Ніва (27 чэрвеня 2024). Праверана 28 чэрвеня 2024.
  6. Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант . Наша Ніва (27 чэрвеня 2024). Праверана 28 чэрвеня 2024.