Нерасна (прыток Убарці)
Нерасна | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 18 км |
Басейн | 167 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 51°45′38,36″ пн. ш. 27°47′40,62″ у. д.HGЯO |
Вусце | Убарць |
• Каардынаты | 51°40′10″ пн. ш. 27°59′28,3″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,72 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Убарць → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раён | Лельчыцкі раён |
— выток, — вусце |
Нерасна, Нерасня, Брады — рака ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Убарць.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Нерасна балцкага паходжання.
Поўны гідранімічны адпаведнік — назва ракі Нерасна (прыток Дняпра вышэй за Смаленск)[1].
Ад кораня Ner- таксама літоўскія рачныя назвы тыпу Neris, Nereta, Nerotis[2], балцкія гідронімы на ўсходзе Няропля (прыток дняпроўскай Друці), Няруса (прыток Дзясны), Нерэта (возера ля дзвінскай ракі Таропы), Нерэста (рака на Павоччы)[3].
Варыянт гэтага кораня Nar- у назвах тыпу Нарач, Нароўля (таксама на правабярэжжы Прыпяці), літоўскіх гідронімах Narantis, Narasa, Narutis, Nar-akys, Nar-upis[4].
Звязана з літоўскім nerti «ныраць», naras «нырок (у ваду)». Далей да індаеўрапейскага ner- «ныраць, пагружацца; нара, логвішча»[5].
У назве Нерасна корань Ner- пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -sn-. Ён таксама ў назве возера Мядзесна на Задзвінні, у балцкіх гідронімах Апісна, Турасна, Лукасна[1].
Гэты пашыральнік і ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: upė «рака» — upėsnis «рачулка; месца, дзе цекла рэчка або дзе рэчка ўцякае ў возера»[6]. У балцкай гідраніміі на ўсходзе пашыральнік -sn- выкарыстоўваўся для ўтварэння назвы прытока буйнейшай ракі (Вопь > Опісна «Апская», Ap-, -sn-).
Назва Нерасна значыла «Глыбокая (рака)».
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 18 км[7]. Плошча вадазбору 167 км². Вадазбор у межах Мазырскага Палесся. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,72 ‰. Пачынаецца за 8 км на захад ад вёскі Салагубаў, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Мілашавічы. Цячэ па забалочанай лясістай мясцовасці.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 228.
- ↑ Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 137.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 223.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 775—777.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 291—292.
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Гомельская область. Лельчицкий район: карта. Лельчицы: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2007. — 3 000 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.