Перайсці да зместу

Навагуцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навагуцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Вілейскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Новая Гута
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 6 верасня 1957

Навагу́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Гута.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ільянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. У складзе сельсавета 27 населеных пунктаў, 2279 жыхароў, была смалакурня.

З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 24 ліпеня 1957 года ў складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Хаценчыцкага сельсавета[1].

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.