Ноўка (Стадолішчанскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ноўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 7 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Паштовыя індэксы
211573
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218804128
Ноўка на карце Беларусі ±
Ноўка (Стадолішчанскі сельсавет) (Беларусь)
Ноўка (Стадолішчанскі сельсавет)
Ноўка (Стадолішчанскі сельсавет) (Віцебская вобласць)
Ноўка (Стадолішчанскі сельсавет)

Но́ўка[1] (трансліт.: Noŭka, руск.: Новка) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета.

У 1860-я гады Таварыствам парфумернай вытворчасці «Бракар і К»[ru] Анры Бракара[ru] ў Ноўцы пабудаваны шклозавод. У 1880-я гады завод купіў полацкі купец 1-й гільдыі Лейба Галеркін, які прыклаў шмат сіл для развіцця прадпрыемства.

Пясок завозілі з возера Вымна. Выраблялі крыштальны посуд з дыяментавай гранню, выдзімалі фірмавыя бутэлечкі з таўром і расійскім гербам для «Бракар і К». Завод быў у ліку трох буйнейшых шклозаводаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Ліпа Галеркін, старэйшы сын Лейбы, быў кіраўнікоў, потым уладальнікам, а пасля нацыяналізацыі дырэктарам завода. Сярод кіроўных і інжынерна-тэхнічных супрацоўнікаў было шмат сваякоў Ліпы Галеркіна і яго жонкі. Жылі яны з сем’ямі ў Ноўцы ці ў суседнім Лапакове — на іншым беразе возера. Гаспадары пабудавалі рабочы пасёлак, дзе кожная сям’я мела асобную кватэру. Паселішча было даволі добраўпарадкаваным, была школа, дзіцячы сад, лякарня і лазня. Перад рэвалюцыяй 1917 года на заводзе працавала больш за 600 рабочых — беларусаў, яўрэяў, немцаў, палякаў.

Да рэвалюцыі 1917 года ў Ноўцы жыло 4,5 тысячы чалавек, завод працаваў у тры змены. Пасля рэвалюцыі 1917 года завод увайшоў у склад усесаюзнага шклотрэсту і стаў выпускаць шкло для газавых лямпаў і слоікі. Разбураны ў 1942 годзе.

Да 1986 года вёска ўваходзіла ў склад Канашынскага сельсавета[2], да 2004 года — у складзе Вярэцкага сельсавета[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 10 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 8 верасня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]